Вы тут

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi выступiла са зваротам з нагоды падзей, што адбывалiся ў апошнiя днi


Учора ў Мiнску i iншых гарадах выказаць сваё меркаванне аб тым, што адбываецца ў краiне, выйшлi прадстаўнiкi прадпрыемстваў. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi выступiла са зваротам з нагоды падзей, што адбывалiся ў апошнiя днi i ў прыватнасцi ўчора.


«Людзей, якiя выходзяць i збiраюцца на пляцоўках заводаў i фабрык, хвалюе напружаная, неспакойная атмасфера i бяспека на вулiцах нашых гарадоў, — гаворыцца ў звароце найбуйнейшай грамадскай арганiзацыi краiны. — У Федэрацыю прафсаюзаў паступаюць шмфатлiкiя звароты ад працоўных калектываў з просьбай заклiкаць усiх як мага хутчэй спынiць гвалт, не правакаваць канфлiкты, захаваць мiр у нашай краiне. Сёння людзей непакоiць пытанне найхутчэйшага вызвалення iх дзяцей, родных, калег, якiя былi затрыманыя. Размова iдзе пра тых, хто апынуўся ў месцах правядзення вулiчных акцый i не парушаў грамадскi парадак. Мы падзяляем гэтыя заклiкi i настойваем, каб органы правапарадку як мага хутчэй вызвалiлi гэтых людзей i правялi адкрытае i аб'ектыўнае расследаванне па кожным выпадку. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi акажа любую неабходную дапамогу: юрыдычную, псiхалагiчную, матэрыяльную — тым,хто апынуўся ў складаным становiшчы. Мы заклiкаем усiх спынiць гвалт i прыйсцi да мiрнага дыялогу дзеля будучынi кожнага з нас i нашай Беларусi».

Загаловак у газеце: Дзеля будучынi

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.