Вы тут

Эйсмант: увесь дзень Лукашэнка працаваў у сітуацыйным цэнтры ў Палацы незалежнасці, кантраляваў абстаноўку


Увесь сённяшні дзень з самай раніцы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працаваў у сітуацыйным цэнтры у Палацы незалежнасці, кантраляваў абстаноўку. Пра гэта паведаміла СМІ прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.


«У тым ліку ў той момант, бліжэй да вечара, калі так званыя мітынгоўцы пайшлі, можна сказаць, на своеасаблівы штурм будынка. У гэтыя хвіліны кіраўнік дзяржавы таксама знаходзіўся ў Палацы. Зрэшты, напэўна, можам сказаць, што адвагі ў мітынгоўцаў хапіла не надоўга. Убачыўшы, што можа здарыцца, гэтыя людзі хутка разгарнуліся і літаральна пабеглі ў зваротным напрамку», - адзначыла прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, пасля гэтага прэзідэнт выклікаў верталёт, абляцеў горад. «З вышыні паглядзеў на так званы мітынг. Таксама кантраляваў абстаноўку. Вярнуўшыся неўзабаве ў Палац Незалежнасці, перш за ўсё Прэзідэнт падзякаваў рабятам — тым, хто абараняў Палац па перыметры. Таксама падышоў і да хлопцаў з АМАПа, пагутарыў з імі, падзякаваў і ім», — сказала Наталля Эйсмант.

«Як і абяцаў Прэзідэнт, ён нікуды не ўцякаў, як бы ні спрабавалі гэта прадставіць асобныя блогеры і телеграм-каналы. І дзеці яго таксама былі з ім. На кадрах можна ўбачыць яго малодшага сына», — дадала прэс-сакратар.

Раней у СМІ трапілі знятыя на тэлефон кадры відэа з Аляксандрам Лукашэнкам каля Палаца Незалежнасці, і ў тым ліку кадры яго гутаркі з праваахоўнікамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.