Вы тут

У часопiсе «Полымя» пачынае друкавацца новы раман Людмiлы Рублеўскай


Гэта шостая кнiга вядомай авантурна-прыгоднiцкай серыi пра шляхцюка Пранцiша Вырвiча герба Гiпацэнтаўр i яго старэйшага сябра, полацкага доктара Баўтрамея Лёднiка.


Дзеянне адбываецца ў XVIII стагоддзi, у апошнiя гады iснавання Рэчы Паспалiтай. Заканчваецца праўленне ўсемагутнага канцлера Антонiя Тызенгаўза, iнтрыгi якога зноў гоняць герояў у далёкую дарогу. Пранцiш Вырвiч цяпер — шаноўны суддзя падкаморы, Баўтрамей Лёднiк — паплечнiк стваральнiка медычнай акадэмii Жана Жылiбера, жонка Лёднiка, чароўная Саламея, таксама займаецца лекарскай справай, а ягоная падрослая дачка Сафiйка ўспадчыннiла не толькi матчыну гожасць, але i неўтаймоўны бацькаў характар. I зноў — захапляльнае падарожжа па трагiчных i яркiх старонках беларускай гiсторыi.

Пачатак рамана чытайце ў № 8 часопiса «Полымя», працяг — у №№ 9 i 10.

Урывак будзе апублікаваны ў заўтрашнім нумары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.