Вы тут

Нацбанк абвясціў аб правядзенні конкурсу на найлепшую работу па эканамічнай тэматыцы


Нацыянальны банк нашай краіны абвясціў аб правядзенні конкурсу на найлепшую работу па эканамічнай тэматыцы. Гэта мерапрыемства праводзіцца ў дзвюх намінацыях: конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў і работы аспірантаў.


Як адзначылі ў прэс-службе Нацбанка, галоўны прыз у кожнай намінацыі — грашовая прэмія ў памеры 1000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія занялі другое і трэцяе месцы, — 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна.

У конкурсе могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць пасля ВНУ адукацыйныя праграмы.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 30 кастрычніка накіраваць на электронны адрас kоnkurs@nbrb.bу адпаведную заяўку і сваю конкурсную работу. Пераможцы і прызёры будуць абвешчаныя не пазней за 30 снежня гэтага года. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, а таксама патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх работ) размешчаны на Адзіным партале фінансавай пісьменнасці.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Калі за перамогу ў конкурсе грошы даюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.