Вы тут

У Беларусі праходзіць вучэнне войскаў сувязі


Падчас аператыўна-спецыяльнага вучэння войскаў сувязі падраздзяленні выконваюць вучэбна-баявыя задачы ў некалькіх абласцях Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны.


Для забеспячэння ўстойлівага кіравання ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны разгорнута сістэма сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння.

Абсталяваны дзясяткі палявых вузлоў сувязі, арганізаваныя і устойліва функцыянуюць больш за 30 радыёрэлейных ліній сувязі, забяспечваюць перадачу патокаў інфармацыі 15 прывязак валаконна-аптычных ліній сувязі працягласцю ў 45 кіламетраў.

— У агульнай сістэме кіравання авіяцыяй, разгорнутай на 4-х палігонах, падраздзяленні 56 асобнага палка сувязі 23 верасня забяспечвалі працу авіяцыі Паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі пры нанясенні бомбавых удараў па раёнах і цэлях на тэрыторыі 210 авіяцыйнага палігона ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны і суправаджалі высадку дэсанту на палігоне «Брэсцкі». Праца сувязістаў камандаваннем ВПС і войскаў ППА была ацэненая на «выдатна», — адзначыў камандзір 56 асобнага палка сувязі палкоўнік Андрэй Саўчанка.

Асабісты склад 56 асобнага палка сувязі працягвае выконваць вучэбна-баявыя задачы па забеспячэнні ўстойлівай работы каналаў і ліній сувязі, абмене адкрытай і закрытай інфармацыяй з выкарыстаннем усіх відаў сувязі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.