Вы тут

Сярэдні заробак у Беларусі ў жніўні склаў 1276,4 рублі


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў жніўні склала Br1276,4, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У ліпені гэтага года яна складала Br1287,5.

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у жніўні дасягнула Br1766,2 (тэмп росту да жніўня мінулага года — 109,3%). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1300,3 (105,3%), Гомельскай — Br1138,1 (107,8%), Брэсцкай — Br1097,3 (107,3%), Віцебскай — Br1083,9 (106,7% ), Гродзенскай — Br1101,8 (107,8%), Магілёўскай — Br1052,9 (106,4%).

У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-жніўні ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 8,2%.

Прэв’ю: belmarket.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.