Вы тут

Першы этап агульнага рынку газу — ужо сёлета


Ключавой тэмай учарашняга пасяджэння Еўразiйскага мiжурадавага савета сталі санiтарна-эпiдэмiялагiчная сiтуацыя i пытаннi аднаўлення пасажырскiх зносiн у ЕАЭС. Былi разгледжаны пазiцыi па стратэгii развiцця еўразiйскай iнтэграцыi да 2025 года, якiя раней засталiся няўзгодненыя, i шэраг iншых пытанняў.


Раман Галоўчанка назваў парадак дня разнастайным i насычаным, а магчымасць аднаўлення транспартных зносiн — адной з найважнейшых мер падтрымкi эканомiк краiн «пяцёркi». На яго думку, наспела неабходнасць адзiных i ўсiм зразумелых правiлаў рэгулявання трансгранiчнага гандлю ў Еўразiйскiм эканамiчным саюзе. «Гэту задачу нам дыктуе сфера мiжнароднага электроннага гандлю, якая iнтэнсiўна развiваецца», — цытуе беларускага прэм'ера БелТА.

На пасяджэннi Еўразiйскага мiжурадавага савета ў пашыраным складзе Раман Галоўчанка заявiў пра тое, што першы этап стварэння агульнага рынку газу ў Еўразiйскiм эканамiчным саюзе павiнен быць завершаны ўжо сёлета.

«Фармiраванне агульных энергетычных рынкаў у ЕАЭС, звязанае з забеспячэннем недыскрымiнацыйных падыходаў у галiне цэнаўтварэння, тарыфаў, доступу да паслуг натуральных манаполiй, мы разглядаем у якасцi найважнейшай задачы для стварэння сапраўды эканамiчнага саюза. У сувязi з гэтым нагадаю, што ў адпаведнасцi з праграмай фармiравання агульнага рынку газу першы этап адпаведнай работы (а гэта фармiраванне метадычнай i арганiзацыйнай асновы) павiнен быць завершаны ў бягучым годзе», — сказаў ён.

Паводле слоў беларускага прэм'ер-мiнiстра, у iснуючай геапалiтычнай сiтуацыi, выклiканай не толькi каранавiруснай iнфекцыяй, але i шэрагам iншых фактараў, «у свеце зноў назiраецца рост нацыянальнага пратэкцыянiзму, абмежаванне трансферту найноўшых тэхналогiй, iмкненне найбольш развiтых краiн захаваць сваё дамiнаванне насуперак краiнам, якiя сталi на шлях развiцця, i краiнам з пераходнай эканомiкай».

«Таму нам трэба паскорана дабiвацца поўнамаштабнага выканання мэт i задач, закладзеных у Дагаворы аб ЕАЭС, ствараць сапраўды агульныя безбар'ерныя рынкi тавараў, паслуг, капiталу, рабочай сiлы. Прычым яны павiнны ахоплiваць усе таварныя групы i пераважную большасць сектараў паслуг», — лiчыць кiраўнiк беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка мяркуе, што ў лiквiдацыi бар'ераў, выключэнняў i абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС ужо дасягнуты пэўныя вынiкi. У той жа час, на яго думку, «алiчбоўка» бар'ераў, ацэнка iх негатыўнага ўплыву на ўзаемны гандаль дадуць магчымасць выдзяляць прыярытэты ў гэтым працэсе.

Прэм'ер-мiнiстр таксама выказаўся за актывiзацыю работы па запуску ў ЕАЭС сумесных прамысловых праектаў з высокiм iнтэграцыйным эфектам, а таксама за аб'яднанне намаганняў у iмпартазамяшчэннi.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.