Вы тут

Да абмеркавання заканадаўчых рэформаў актыўна падключаюцца прафсаюзы


Па ўсёй краiне працягваюць праходзiць дыялогавыя пляцоўкi, падчас якiх адбываецца абмеркаванне актуальных пытанняў заканадаўства. Учора такi дыялог адбыўся з удзелам прадстаўнiкоў сталiчнай вобласцi.


На пляцоўцы дэпутаты, старшынi 15 абласных арганiзацый галiновых прафсаюзаў i прадстаўнiкi буйных пярвiчных прафсаюзных арганiзацый, маладзёжны актыў Мiнскай вобласцi разглядалi пытаннi неабходнасцi канстытуцыйнага рэфармавання ў сферы працы i сацыяльнай абароны насельнiцтва, паляпшэнне механiзмаў сацыяльнага партнёрства ў краiне. Удзельнiкi, як паведамляе БелТА, шукалi шляхi ўдасканалення заканадаўства аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi, а таксама абмяркоўвалi тэмы маладзёжнай палiтыкi, сацыяльнай сферы i эканомiкi.

«Унясенне змяненняў у Канстытуцыю — важны крок. Хочацца, каб наша дэмакратычная, сацыяльна арыентаваная дзяржава i далей развiвалася ў гэтым кiрунку, станавiлася толькi лепшай для жыхароў краiны. Таму мы запрасiлi экспертаў. Выслухаўшы iх выступленнi i прааналiзаваўшы актуальнасць прапаноў, зробiм высновы, якiя члены прафсаюзаў у далейшым будуць абмяркоўваць i дапрацоўваць на мясцовых дыялогавых пляцоўках», — расказаў аб планах старшыня Мiнскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Вiктар Малiноўскi.

Ён падкрэслiў, што мэта федэрацыi — паведамiць людзям у раёнах пра намечаныя i прапанаваныя папраўкi ў Канстытуцыю, а таксама прыслухацца да меркавання рэгiёнаў аб распрацаваных рэкамендацыях i ўнесцi карэкцiроўкi, зыходзячы з пажаданняў насельнiцтва. «Наша дыялогавая пляцоўка адрознiваецца тым, што ахоплiвае розныя слаi насельнiцтва: сёння прафсаюз налiчвае 3824 арганiзацыi i 501 тысячу сяброў федэрацыi. Гэта велiзарны пласт людзей усiх узростаў, прафесiй i перакананняў, якiя хочуць быць пачутыя i маюць на гэта права», — адзначыў старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

З сённяшняга дня такiя прафсаюзныя пляцоўкi будуць праходзiць ва ўсiх раёнах сталiчнага рэгiёна. Усе iдэi, прапановы i рэкамендацыi будуць сiстэматызаваныя, прааналiзаваныя i перададзеныя ў аргкамiтэт Усебеларускага народнага сходу.

Загаловак у газеце: Велiзарны пласт людзей, якiя хочуць быць пачутыя

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.