Вы тут

Прайшоў экспертна-медыйны форум Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы


Традыцыйны экспертна-медыйны форум Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы, Мiжнароднага iнфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» прайшоў адразу на некалькiх пляцоўках — у Маскве i Мiнску.


Удзельнiкi дыскусiй змаглi паразважаць, абмяняцца думкамi, зрабiць пэўныя высновы ў студыях Мiжнароднага мультымедыйнага прэс-цэнтра МIА «Россия сегодня» (Масква), Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублiкi Беларусь (Мiнск) i Дома прэсы (Мiнск). На гэты раз была разгледжана тэма «Iнфармацыйная бяспека Саюзнай дзяржавы: сучасныя выклiкi i новыя тэхналогii». З прывiтальнымi словамi выступiлi Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii Рыгор Рапота, старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI Генадзь Давыдзька, старшыня Саюза журналiстаў Расii Уладзiмiр Салаўёў, старшыня Савета дырэктараў газеты «Комсомольская правда», генеральны дырэктар радыёстанцыi «Говорит Москва» Уладзiмiр Мамантаў, старшыня Камiсii па развiццi iнфармацыйнага грамадства, СМI i масавых камунiкацый Грамадскай палаты Расiйскай Федэрацыi Аляксандр Малькевiч.

Адна з секцый была прысвечана наступнай тэме — «Iнфармацыйная абарона Саюзнай дзяржавы. Сiстэмны падыход i аб'яднанне намаганняў». Удзел у яе рабоце прынялi дэкан факультэта фiласофii i сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, кандыдат гiстарычных навук Вадзiм Гiгiн, палiтолаг, галоўны рэдактар партала imchoclub.by Аляксей Дзермант i шэраг iншых палiтолагаў, аўтарытэтных экспертаў у галiне мас-медыя. А на тэму масавай дэзынфармацыi, фэйкаў i работы з аўдыторыяй розных медыя паразважалi старшыня Саюза журналiстаў Беларусi Андрэй Крывашэеў, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмiтрый Жук, галоўны рэдактар часопiса «Беларуская думка» Iгар Ганчарук, генеральны дырэктар Цэнтра вывучэння перспектыў iнтэграцыi, галоўны рэдактар партала RuBaltik.Ru Сяргей Рэкеда. Апошнi, у прыватнасцi, прысвяцiў сваё выступленне тэлеграм-рэальнасцi беларуска-расiйскiх адносiн.

Мiкола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: mediana.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.