Вы тут

Гальшанскі замак рыхтуецца да сустрэчы гасцей


Сустракаць першых турыстаў у былой рэзідэнцыі Сапегаў спадзяюцца ў хуткім часе. У замку будуць свае ключніца і кіраўнік, а ў сутарэннях «паселяцца» прывіды. На першым паверсе Паўночнай вежы, дзе неўзабаве адкрыецца музей, размесцяцца рэчы, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак. Яго адметнасцю стане вялізны камін і фрагменты гістарычнай падлогі. Гэты ўзровень уяўляе сабой парадную частку замка. На трэцім паверсе арганізавана аглядная пляцоўка, адкуль можна будзе палюбавацца краявідамі.


На прызамкавай тэрыторыі за некалькі гадоў зроблены новыя святлодыёдныя ліхтары і дэкаратыўная падсветка ўздоўж алеі ў выглядзе невялічкіх слупкоў з ажурнай гравіроўкай. З'явілася маштабная аўтастаянка, якая можа прыняць як легкавікі, так і вялізныя аўтобусы. Шмат выканана работ на навакольнай тэрыторыі, праведзена мноства супрацьаварыйных і кансервацыйных работ у самім замку, расказаў Сяргей ЖЫЛІК, метадыст Ашмянскага раённага цэнтра культуры:

— Паўночная вежа захавалася лепш за ўсё, таму з яе і пачалася рэстаўрацыя. Для доступу ў замак зроблена лесвіца, з якой можна трапіць на кожны паверх. Гістарычная візуалізацыя аб'екта — цяжкая справа, бо асобныя дэталі выявы захаваліся літаральна ў нейкіх фрагментах. Калі шукалі, як выглядаў замак у 1610 годзе, высветлілася, што дакладных яго выяў не захавалася. Насамрэч замак значна большы, чым выглядае цяпер — частка фундамента дагэтуль знаходзіцца ў зямлі для найлепшага захоўвання.

Усе вонкавыя работы па аднаўленні Паўночнай вежы ўжо зроблены: гідраізаляцыя фундамента, умацаванне кладкі сцен, іх тынкоўка, сталярныя работы, зроблена падсветка. Рэканструкцыю рабілі, выкарыстоўваючы аўтэнтычную цэглу. Месцамі захавана і гістарычная плітка падлогі.

Паўночна-ўсходні корпус замка — фрагмент, які таксама захаваўся досыць добра. У перспектыве — правядзенне там кансервацыйных і супрацьаварыйных работ, а таксама аднаўленне замкавай сажалкі.

Ірына СІДАРОК, фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.