Вы тут

Сенатар Сяргей Рачкоў правёў асабісты прыём грамадзян


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў правёў асабісты прыём грамадзян.


Першы наведвальнік Анастасія Аляксандраўна шчыра прызналася: да апошняга моманту не спадзявалася на тое, што трапіць на прыём. Бо не ва ўсіх інстанцыях, куды яна звярталася па падтрымку і паразуменне, з ёй пажадалі сур'ёзна размаўляць па сутнасці яе справы.

А яна, гэтая справа, вельмі няпростая. Яе муж у цёмны час сутак трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне — пратараніў на шашы аўтамабіль, які стаяў без габарытаў святла. Потым былі расследаванне і экспертызы ДАІ, раённы і два абласныя суды, з рашэннямі якіх жанчына не згодная. Вось і звярнулася ў Савет Рэспублікі, паводле яе слоў, у пошуку справядлівасці.

Сяргей Рачкоў уважліва выслухаў яе, задаваў удакладняльныя пытанні, адказы на якія пераконвалі яго ў тым, што дадзеная сітуацыя даволі складаная. Ды і Савет Рэспублікі не можа ўмешвацца ў дзейнасць судоў. Але старшыня профільнай камісіі паабяцаў, што дакументы, якія прынесла на прыём жанчына, па яго просьбе яшчэ раз разгледзяць, вывучаць абставіны справы, паспрабуюць дапамагчы, зразумела, строга ў рамках закона.

Сёлета гэта быў апошні асабісты прыём грамадзян старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Натуральна, размова з карэспандэнтам «МС» зайшла і аб папярэдніх выніках работы яе членаў са зваротамі, пісьмамі і сігналамі грамадзян, у тым ліку і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Сяргей Рачкоў адзначыў, што для гэтай катэгорыі наведвальнікаў удалося зрабіць нешта карыснае. Напрыклад, большасць з іх скардзілася на несправядлівае спагнанне падаткаў, стрымліванне дзелавой ініцыятывы асобнымі чыноўнікамі. Дзякуючы намаганням Пастаяннай камісіі асобныя спрэчныя пытанні былі вырашаны станоўча для аўтараў такіх зваротаў.

На працягу года члены Пастаяннай камісіі рабілі акцэнт на якасці разгляду зваротаў, імкнуліся нефармальна адносіцца да вырашэння праблемы, з якой быў вымушаны прыйсці да іх той ці іншы чалавек. Усяго за 2020 год сенатары разгледзелі не адну сотню зваротаў грамадзян як падчас асабістых прыёмаў, прамых тэлефонных ліній, так і ў час выязных прыёмаў, сустрэч у працоўных калектывах, кажа Сяргей Анатольевіч.

У наступным годзе работа са зваротамі грамадзян будзе працягнута. А наконт асабістага вопыту Сяргей Рачкоў лічыць, што сустрэчы, нават тэлефонныя размовы дазваляюць яму і калегам па верхняй палаце парламента быць бліжэй да людзей, заставацца ў курсе іх клопатаў і праблем.

Леанід ТУГАРЫН

Прэв’ю: budni.by

Загаловак у газеце: Акцэнт на якасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.