Вы тут

Наталля Качанава правяла сустрэчу з паслом Турцыі


Мустафа Азджан завяршае дыпламатычную місію ў нашай краіне. Старшыня Савета Рэспублікі выказала ўдзячнасць паслу за работу, якая праводзілася ім для ўмацавання шчыльнай сувязі паміж Беларуссю і Турцыяй. 


«Упэўнена, што за час работы ў Беларусі вы палюбілі нашу краіну, наш народ, — звярнулася да дыпламата спікер верхняй палаты парламента. — Дзе б вы ні працавалі на новай пасадзе, пераканана, што вы будзеце добрым сябрам нашай краіны, будзеце рабіць усё для таго, каб нашы добрыя адносіны захаваліся, памнажаліся». 

«Пераемнасць і традыцыі будуць захаваны» 

Наталля Качанава падкрэсліла, што Беларусь і Турцыю звязваюць добрыя сяброўскія адносіны. Па яе словах, гэтыя адносіны носяць характар стратэгічнага партнёрства. «У многім гэта заслуга лідараў нашых краін, — канкрэтызавала спікер. — Мы разумеем, што дзякуючы той рабоце, якая выбудоўваецца кіраўнікамі нашых дзяржаў, у нас складваюцца такія добрыя адносіны. Гэта не проста адносіны, а тая палітыка, якая праводзіцца ў нашых краінах. Палітыка суверэнітэту, незалежнасці, адстойвання інтарэсаў сваіх народаў і краін і, вядома, развіццё па сваіх традыцыях, якія ёсць у нашых краінах».

Старшыня Савета Рэспублікі нагадала паслу аб іх сустрэчы, якая адбылася ў сакавіку мінулага года. Адной з тэм той размовы сталі наступствы землятрусаў у Турцыі. Наталля Качанава заўважыла, што беларусы з болем суперажывалі турэцкаму народу. Нашы ратавальнікі ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў землятрусаў. Спікер расказала, што за аказанне дапамогі сяброўскаму нашай краіне турэцкаму народу многія супрацоўнікі МНС уганараваны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Кажучы аб міжпарламенцкім узаемадзеянні паміж краінамі, Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што і ў Беларусі, і ў Турцыі эфектыўна дзейнічаюць групы сяброўства. «Мы разумеем, што ў цяперашні час, калі ў свеце адбываюцца такія падзеі, якія накіраваны на геапалітычны падзел свету, міжпарламенцкая работа вельмі важная і выходзіць абсалютна на новы этап, — удакладніла Наталля Качанава. — Мы разумеем важнасць і роль парламентарыяў у цяперашняй палітычнай сітуацыі не толькі ў нашай краіне, але і ў цэлым у свеце».

Спікер верхняй палаты парламента расказала паслу аб асаблівым перыядзе ў жыцці нашай кріаны. «Ужо пачалася электаральная кампанія, і ў лютым будуць выбраны новыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, мясцовых саветаў, у красавіку — члены Саветы Рэспублікі, — удакладніла яна. — І, вядома, тыя людзі, якія будуць працаваць у складзе Нацыянальнага сходу, зробяць усё для таго, каб адразу абнавілася група сяброўства. Мы разумеем, што прыйдуць новыя людзі, якія будуць займацца гэтымі пытаннямі, але пераемнасць і традыцыі будуць захаваны». 

«Унікальны прыклад адносін»

У сваю чаргу, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафа Азджан паведаміў, што чатыры гады, якія ён працаваў у нашай краіне, прайшлі вельмі добра. У Беларусі пасол заўсёды адчуваў сябе як дома. «Мы разам з сям’ёй вельмі палюбілі вашу краіну, беларускі народ, толькі найлепшыя ўспаміны застануцца ў нашых сэрцах на ўсё жыццё», — дадаў ён. 

Мустафа Азджан падкрэсліў, што за перыяд яго знаходжання ў нашай краіне (з 2020 па 2024 гг.) беларуска-турэцкае сяброўства неаднаразова падвяргалася экзамену. «Сяброўства паміж нашымі краінамі з’яўляецца ўнікальным прыкладам адносін, асабліва калі ўлічыць тое, што ў гістарычнай перспектыве нашы краіны ўваходзілі ў розныя блокі, розныя аб’яднанні дзяржаў, — заўважыў пасол. — За час маёй работы мне ўдалося стаць сведкам таго, што ўсе выпрабаванні і выклікі, якія прад’яўляліся да нашых сяброўскіх адносін, не толькі не змаглі іх разарваць, а паслужылі іх умацаванню. Акрамя таго, палітычны дыялог паміж нашымі краінамі ўяўляе сабой цудоўны прыклад сяброўскіх, вельмі блізкіх, даверлівых адносін».

Што датычыцца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, па словах пасла, яно развіваецца, нягледзячы на ўсе цяжкасці. Аб гэтым сведчыць той факт, што пастаўленая мэта — узаемны тавараабарот за 11 месяцаў мінулага года ў памеры 1,5 мільярда долараў — дасягнута. І нават перавыканана: па выніках года тавараабарот склаўся ў памеры 1,7 мільярда долараў. Плануецца, што ў перспектыве ён складзе 3 мільярды долараў. 

«Дасягнуты вынік паказвае, наколькі сур’ёзным патэнцыялам валодаюць нашы краіны», — падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі. І гэта, па яго словах, нягледзячы на санкцыйны ціск, які аказваецца на Беларусь. 

Мустафа Азджан нагадаў, што Турцыя з’яўляецца часткай заходняга свету, а таму мае некаторыя абавязацельствы. Аднак гэта, па яго словах, не перашкаджае Турцыі лічыць Беларусь надзейным сябрам і партнёрам, адну з прыярытэтных краін. Ëн расказаў, што ў Турэцкай Рэспубліцы вялікае значэнне надаецца ўзаемадзеянню паміж парламентарыямі. 

У завяршэнні пасол пажадаў, каб электаральны працэс у нашай краіне прайшоў паспяхова, хутка і вынікова, а таксама запрасіў Страшыню Савета Рэспублікі наведаць Турцыю з афіцыйным візітам. «Беларусь назаўсёды заняла асаблівае месца, часцінку свайго сэрца я пакідаю тут, чым бы я не займаўся, буду садзейнічаць далейшаму ўмацаванню адносін паміж Турцыяй і Беларуссю», — рэзюмаваў ён.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА


У тэму

Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, паміж Беларуссю і Турцыяй складваюцца вельмі пазітыўныя, станоўчыя адносіны стратэгічных партнёраў. «Мы актыўна працуем па ўсіх кірунках у палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай сферах, — удакладніў сенатар. — Актыўна ўзаемадзейнічаем з турэцкамі калегамі на міжнародных пляцоўках. Пазітыўныя тэндэнцыі ў гандлёва-эканамічных адносінах. Турцыя з’яўляецца нашым надзейным партнёрам ва ўсіх абсалютна сферах. І перш за ўсё гэтым мы абавязаны добрым, сяброўскім адносінам паміж прэзідэнтамі Беларусі і Турцыі. Вызначаны сур’ёзныя кірункі і перспектывы міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Створана вельмі сур’ёзная прававая база двухбаковага супрацоўніцтва: дзейнічае звыш 40 пагадненняў, дагавораў, мемарандумаў».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?