Вы тут

Важныя сустрэчы па актуальных нагодах


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў сустрэўся са студэнтамі мінскага філіяла Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі. Сустрэча адбылася ў рамках дыялогавай пляцоўкі «100 пытанняў сенатару». У ходзе сустрэчы парламентарый адказаў на пытанні студэнтаў, якія датычацца адзінага дня галасавання, забеспячэння міру і бяспекі ў краіне, маладзёжнай палітыкі, палесціна-ізраільскага канфлікту, фарміравання шматпалярнага свету, сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, выхавання патрыятызму і грамадзянскай актыўнасці моладзі. Сяргей Рачкоў таксама расказаў аб асноўных выніках дзейнасці Савета Рэспублікі ў 2023 годзе.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Да сенатара звярнуліся заяўнікі па пытаннях абскарджання судовых пастаноў, нязгоды з устаноўленымі межамі зямельнага ўчастка, а таксама дзеяннямі службовых асоб дзяржаўных органаў і арганізацый. Сяргей Сівец патлумачыў парадак абскарджання судовых рашэнняў і дзеянняў (бяздзеяння) службовых асоб. Па асобных заявах будуць накіраваны звароты парламентарыя ў мясцовыя органы ўлады.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня РГА «Белая Русь», старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь», якое прайшло ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Сярод іншых пытанняў абмяркоўваўся ўдзел рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» у выбарах дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. «У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь „Аб грамадзянскай супольнасці“ і Законам Рэспублікі Беларусь „Аб Усебеларускім народным сходзе“, РГА „Белая Русь“ мае права на ўзаемадзеянне з дзяржавай у асаблівых формах, гэта значыць, грамадскае аб’яднанне можа вылучаць сваіх актывістаў у якасці дэлегатаў УНС, — адзначыў сенатар. — У сувязі з чым найбліжэйшым часам будзе праводзіцца вялікая работа па вызначэнні кандыдатур, якія прадставяць грамадскае аб’яднанне. Таксама на пасяджэнні Рэспубліканскага Савета было прынята рашэнне аб скліканні пазачарговага З’езда РГА „Белая Русь“, дзе афіцыйна пройдзе вылучэнне кандыдатур у якасці дэлегатаў УНС». Акрамя таго, падчас пасяджэння члены Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь» зацвердзілі План мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, абмеркавалі шэраг арганізацыйных пытанняў па рэалізацыі гэтага плана.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы на тэму «Адзіны дзень галасавання», якая прайшла ў абласным дыспансеры спартыўнай медыцыны. Сенатар нагадаў, што ў фармаце адзінага дня галасавання ў нашай краіне выбары пройдуць упершыню. У выніку грамадзяне абяруць дэпутатаў усіх узроўняў. «Важна ў адказны перыяд правядзення выбарчай кампаніі быць разам, — падкрэсліў Віктар Лісковіч. — Усе разумеюць значнасць маючых адбыцца выбараў. Ад таго, як беларусы прагаласуюць, напрамую залежыць якасць жыцця кожнага».

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?