Вы тут

Праект «Памяць сэрца» фінішаваў у Мінску


Рэспубліканскі патрыятычны праект «Памяць сэрца» фінішаваў сёння на плошчы Перамогі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.


У мемарыяльнай зале ў гонар Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі пры вызваленні Беларусі, сабраліся навучэнцы і студэнты, прадстаўнікі працоўнай моладзі, органаў улады і грамадскіх аб’яднанняў, каб падвесці вынікі патрыятычнага праекта.

«Мы жывем пад мірным небам, якое нашы дзядулі і бабулі адваёўвалі для будучых пакаленняў цаной свайго жыцця. Захоўваць памяць аб іх гераічным подзвігу — наш святы абавязак, таму асноўнай мэтай арганізацыі цыклу мерапрыемстваў стала жаданне ўвекавечыць памяць пра людзей, якія змагаліся за будучыню краіны. Стараліся прыцягнуць да ўдзелу ў праекце моладзь, каб распавядаць ёй пра ваенныя падзеі. Усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя, таму спадзяемся, што ў будучыні рэалізацыя праекта прынясе толькі станоўчыя вынікі», - распавёў першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Раман Бандарук.

Разам з удзельнікамі фінальнага патрыятычнага праекта прадстаўнікі органаў улады і грамадскіх аб’яднанняў адкрылі ў мемарыяльным зале віртуальны электронны альбом «Беларусь памятае. Родныя асобы Перамогі», дзе сабраны хранікальна-дакументальныя матэрыялы пра воінаў-вызваліцеляў, партызан-падпольшчыкаў і працаўнікоў тылу.

«Стварэнне віртуальнага альбома працягнем, але з сённяшняга дня матэрыял, які сабралі раней, будзем паказваць у мемарыяльным зале на плошчы Перамогі. Кожны жадаючы зможа азнаёміцца ​​з гістарычнымі фатаграфіямі і біяграфіяй герояў», — адзначыў Раман Бандарук.

Патрыятычны праект «Памяць сэрца» стартаваў у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці 13 снежня. Усяго было праведзена 270 мерапрыемстваў, сярод якіх мітынгі-рэквіемы ў памятных месцах, а таксама цыкл камунікатыўных пляцовак з моладдзю «Дыялог пакаленняў».

Фота і відэа Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.