У гэты дзень у самым цэнтры беларускай сталіцы на плошчы Перамогі адбудуцца фінальныя мерапрыемствы рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Памяць сэрца».
У 16.30 пачатак мерапрыемствам пакладзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця электроннага альбома памяці «Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі» з удзелам актыву БРСМ Мінска і лідараў маладзёжнай арганізацыі, членаў Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі, прадстаўнікоў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Цырымонія пройдзе ў мемарыяльнай зале ў гонар загінулых Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Беларусі.
У 16.45 на плошчы Перамогі адбудзецца мітынг-рэквіем «Памяць сэрца». Пад гукі ваеннага аркестра Мінскай ваеннай камендатуры ўдзельнікі мерапрыемства ўскладуць кветкі да манумента Перамогі і Вечнага агню, запаляць лампады, хвілінай маўчання ўшануюць памяць аб загінуўшых героях.
Фінальным акордам мітынгу-рэквіема стане прэзентацыя песні «Беларусь — гэта мы» (аўтар музыкі Яўген Алейнік, словы — Ганны Селук) у выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешка.
Патрыятычны праект «Памяць сэрца» стартаваў у Дзятлаўскім раёне 13 снежня. Лейтматывам маладзёжнай ініцыятывы стала тэма захавання гістарычнай памяці аб подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У памятных месцах, звязаных з гісторыяй вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Вялікай Перамогі, адбыліся мітынгі-рэквіемы «Памяць сэрца». Беларусы розных пакаленняў ускладалі да помнікаў і абеліскаў кветкі, запальвалі лампады памяці ў форме назвы праекта, актыўна абмяркоўвалі пытанні патрыятычнага выхавання на камунікатыўных пляцоўках «Дыялог пакаленняў». Усяго праведзена больш за 270 патрыятычных мерапрыемстваў «Памяць сэрца».
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: riabir.ru
Расказвае магістр псіхалогіі Наталі Свірыдава.
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?