Вы тут

Больш за 3,7 мільёна пасажыраў скарысталіся тэрміналамі Беларускай чыгункі ў 2020 годзе


Дадзены канал продажаў карыстаецца ўзрастаючым попытам у пасажыраў. Зараз у сярэднім тэрміналамі самаабслугоўвання штомесяц карыстаецца каля 310 тысяч чалавек. Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, найбольшая колькасць квіткоў была аформлена праз тэрміналы ў перыяд з чэрвеня па кастрычнік. Пры гэтым пік «папулярнасці» тэрміналаў самаабслугоўвання прыйшоўся на снежань. У апошні месяц 2020 года імі скарыстаўся амаль кожны дзесяты пасажыр цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа і гарадскіх ліній. 


У прэс-цэнтры БЧ нагадалі, што ўпершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў 2012 годзе на станцыі Мінск-Пасажырскі. За першы год работы з іх дапамогай было набыта 44,1 тысячы квіткоў. Штогод сетка прылад самаабслугоўвання павялічвалася, паляпшалася якасць іх работы, укараняліся новыя опцыі, што адбівалася на росце аб’ёмаў продажаў і павышэнні цікавасці пасажыраў да новай тэхналогіі. 

Пераломным момантам стала ўкараненне ў сярэдзіне 2019 года на БЧ тэрміналаў самаабслугоўвання новага тыпу — з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грашыма і выдачы рэшты, а таксама з выкарыстаннем плацежных картак банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. На прыладах новага тыпу можна аформіць квіткі на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай. 

На працягу 2020 году білеты на цягнікі з ненумераваны месцамі праз тэрміналы самаабслугоўвання набылі 3731,2 тысячы чалавек. Гэта ў два разы больш, чым у мінулым годзе. Тэрміналы для пасажыраў сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначным білетным касам. На працягу 2020 года Беларуская чыгунка праводзіла падрыхтоўчую работу па пашырэнню сеткі тэрміналаў самаабслугоўвання. У снежні 2020 года ўстаноўлена 27 новых тэрміналаў, якія ў студзені 2021-га будуць уведзены ў эксплуатацыю. Дзякуючы гэтаму больш шырокія магчымасці афармлення праезду з’явіліся на вакзалах станцый Віцебск, Бабруйск, Баранавічы-Палескія, Асіповічы, Жлобін, Гомель і Пінск. У сапраўдны момант на станцыях і прыпыначных пунктах Беларускай чыгункі ўстаноўлена 188 прылад самаабслугоўвання, у тым ліку 97 тэрміналаў новага тыпу. З улікам бягучай эпідэмічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы продажаў праязных дакументаў. Гэта хутка, зручна і бяспечна.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pvlida.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.