Вы тут

МАК плануе правесці вакцынацыю ўсіх спартсменаў-удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіа


Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) мае намер правесці вакцынацыю ад каронавіруса сярод усіх спартсменаў, якія прымуць удзел у Алімпіядзе ў Токіа, каб гарантаваць правядзенне Гульняў, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Daily Telegraph.


Дадзеная ідэя прапрацоўваецца МАК сумесна з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ). Раней паведамлялася, што вакцынацыя будзе насіць добраахвотны характар. Паводле інфармацыі выдання, МАК вядзе перамовы з арганізатарамі COVAX — механізму СААЗ, які закліканы гарантаваць роўны доступ да вакцын. Чакаецца, што пачатак распаўсюджвання вакцын праз COVAX пачнецца ў пачатку лютага.

Па словах выканаўчага дырэктара Брытанскай алімпійскай асацыяцыі Эндзі Энсана, МАК ставіць адной з важных мэтаў правесці вакцынацыю сярод прадстаўнікоў «малых» краін. «Думаю, яны працягнуць працаваць над гэтым, каб зрабіць вакцыну як мага больш даступнай для ўсіх, хто плануе наведаць Японію. Цяпер планы развіваюцца так, каб усе 206 чальцоў МАК маглі атрымаць да яе доступ», — заявіў ён.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, але праз пандэмію спаборніцтвы былі перанесены на год і адбудуцца ў перыяд з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Пры гэтым назва Гульняў «Токіо-2020» захавана.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.