Вы тут

У Дзятлаўскім раёне падчас палявання мінчанін па неасцярожнасці застрэліў егера


Пра інцыдэнт праінфармавалі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.


Фота: СК.

Па дадзеных следства, уначы 22 студзеня 59-гадовы жыхар Мінска, знаходзячыся ў лясным масіве на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, падчас палявання стрэліў у бок дзікай жывёліны, аднак не пераканаўся ў адсутнасці людзей у накірунку стрэлу.

У выніку дзеянняў падазраванага 46-гадоваму егеру Дзятлаўскага лясгаса было прычынена агнястрэльнае раненне, ад якога ён памёр на месцы здарэння.

Следчым праведзены агляд месца здарэння з прыцягненнем спецыяліста, зафіксаваная следавая карціна, прызначаны шэраг даследаванняў, вытворчасць якіх даручана экспертам УДКСЭ па Гродзенскай вобласці, дапытаны падазраванага.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 ст.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазраваны затрыманы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.