Вы тут

Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём навукі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з прафесійным святам, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


«Сваёй упартай працай беларускія навукоўцы забяспечваюць трывалую аснову для далейшага ўстойлівага развіцця вытворчай і сацыякультурнай сфер нашай краіны, — гаворыцца ў віншаванні. — Вашы даследаванні і інавацыйныя распрацоўкі, многія з якіх перасягаюць сусветныя ўзоры, садзейнічаюць паспяховаму развіццю перадавых высокатэхналагічных галін, гарантуюць дабрабыт і бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што айчынныя навуковыя калектывы гатовы працаваць на апярэджанне, прадугадваючы запыты грамадства і дапамагаючы выбудоўваць інтэлектуальную эканоміку будучыні, паколькі роля навукі ў жыцці чалавека будзе толькі ўзрастаць.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі моцнага здароўя, творчага даўгалецця і вялікіх здзяйсненняў на карысць беларускага народа.

Прэв’ю: angelofreda.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.