Вы тут

Новы фармат камунікацыі


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль ІСАЧАНКА правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.


Прыём прайшоў у Калодзежскім сельскім выканаўчым камітэце Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці і быў арганізаваны ў новым фармаце, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Акрамя традыцыйнай формы звароту задаць пытанне віцэ-спікеру Савета Рэспублікі можна было таксама падчас анлайн-трансляцыі ў сацыяльных сетках.

— Такі фармат дазваляе грамадзянам атрымаць яшчэ адзін канал камунікацыі з прадстаўнікамі ўлады, а таксама пачуць адказы на падобныя пытанні, з якімі звяртаюцца заяўнікі, — адзначыў Анатоль Ісачанка.

На думку намесніка старшыні Савета Рэспублікі, прадстаўнікам улады неабходна больш актыўна выкарыстоўваць інтэрактыўныя сэрвісы і сацыяльныя сеткі ў рабоце з людзьмі.

Падчас прыёму да парламентарыя звярнуліся жыхары вёскі Ведрыца Чэрвеньскага раёна з просьбай падключыць электрычнае ацяпленне, бо існуючая паветраная лінія была пабудавана яшчэ ў 1968 годзе і не адпавядае тэхнічным умовам для падключэння электрычнага ацяплення. Таксама быў разгледжаны шэраг зваротаў, якія датычыліся бытавых праблем грамадзян.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.