Вы тут

Рост цэн — пад кант­ро­лем


Цэны на сацыяльна значныя тавары (СЗТ) у Беларусі ў студзені ў сярэднім выраслі на 1,3 %, аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


Найбольшы ўклад у прырост індэкса спажывецкіх цэн на СЗТ за месяц, акрамя лекавых сродкаў, унесла падаражанне імпартуемых рыбы і рыбапрадуктаў у сярэднім на 1,8 %, алею і тлушчаў у сярэднім на 2 % (у тым ліку алею — на 3,9 %), агародніны, якая можа доўга ляжаць (бульба, буракі), — за кошт выдаткаў арганізацый на яе захоўванне ў студзені яна ў сярэднім падаражэла на 8,3 %. Разам з тым на асобную плодаагароднінную прадукцыю (агуркі і яблыкі), якая ў цяперашні час увозіцца ў краіну, адзначаецца зніжэнне цэн у сярэднім на 2,4 % на фоне ўзмацнення жорсткасці падыходаў да рэгулявання цэн імпарцёраў СЗТ.

Што датычыцца прыросту цэн на сацыяльна значныя тавары ў гадавым вымярэнні, у студзені ён склаў 5,9 %, інфляцыя ў цэлым за мінулыя 12 месяцаў павялічылася да 7,7 %. Захаванне цанавых паказчыкаў на павышаным узроўні абумоўлена адменай льготнай стаўкі ПДВ на асобныя тавары, у тым ліку на сацыяльна значныя. Найбольшы «ўклад» у гадавы прырост цэн на СЗТ унесла павышэнне кошту лекавых прэпаратаў на 4,6 %, а таксама падаражанне маргарыну і кансерваў з рыбы. Акрамя таго, на рост цэн паўплывалі падаражанне імпартуемых тавараў і павышэнне адпускных цэн айчыннымі вытворцамі (з прычыны падаражання сыравіны і матэрыялаў у вытворчасці). Пры гэтым у студзені адзначаецца запаволенне росту цэн на СЗТ за кошт плодаагародніннай групы.

Прырост пастаянна рэгулюемых цэн і тарыфаў за 12 месяцаў склаў 7,3 %. У студзені падаражэла аўтамабільнае паліва (каля 1,1 % за месяц) і звадкаваны газ у балонах (на 1,3 %). Павышаны цэны на тытунёвыя вырабы (на 5,4 %) і гарэлку (на 2 %) з прычыны неабходнасці кампенсацыі павелічэння з 1 студзеня ставак акцызаў.

Дарэчы, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што кантроль за цэнамі застанецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. За цэнаўтварэннем у Беларусі сочаць Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, але па просьбе Прэзідэнта таксама падключыліся дэпутаты і прафсаюзы. Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда прызваў усе ведамствы сістэмна працаваць на апярэджанне росту цэн.

Індэкс спажывецкіх цэн на сацыяльна значныя тавары — адзін з параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, уведзены ўрадам у 2021 годзе. Ён разлічваецца Нацыянальным статыстычным камітэтам па 72 таварах штодзённага попыту. У яго ўключаны мяса, малако і прадукты з іх, каўбасы, рыба, бакалея, хлеб, агародніна, аўтамабільнае паліва, асобныя лекавыя прэпараты.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.