Вы тут

«Мінская лыжня» чакае ўсіх жадаючых


Зімовы спартыўны сезон скончыцца на мажорнай ноце. Заўтра ў «Раўбічах» адбудзецца маштабнае свята для аматараў актыўнага адпачынку і здаровага спосабу жыцця — «Мінская лыжня — 2021».


Галоўнай падзеяй «Мінскай лыжні — 2021» стануць біятлоныя эстафетныя гонкі 4 х 1,6 кіламетра. Такі фармат уключае чатыры этапы, на кожным з якіх удзельнік праходзіць па 1,6 км з двума агнявымі рубяжамі. На старт выйдуць каманды вышэйшых органаў улады: кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі Прэзідэнта, Апарату Савета Міністраў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама. Мяркуецца, што ў гонцы прыме ўдзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Сваё спартыўнае майстэрства пакажуць таксама каманды цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў. Адчуюць сябе біятланістамі і прадстаўнікі камандаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. Арганізатары расказалі, што для падрыхтоўкі да ўдзелу ў галоўным старце ва ўсіх рэгіёнах краіны праведзены раённыя, гарадскія і абласныя спаборніцтвы з удзелам кіраўнікоў мясцовых органаў улады. Таму ў «Раўбічах» за ўзнагароды будуць змагацца найлепшыя спартсмены-аматары, але, як і ў прафесійным спорце, пераможа самы моцны.

«Мінская лыжня» традыцыйна кожны год збірае аматараў спартыўнага спосабу жыцця. Выключэннем стаў толькі 2020 год, правесці свята не дазволіла адсутнасць снегу. Штогод арганізатары здзіўляюць новымі фарматамі спартыўных спаборніцтваў і разнастайнай забаўляльнай праграмай. У 2019 годзе, калі ў цэнтры ўвагі свята панаваў біятлон, на дыстанцыю выйшла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Сёлета сярод удзельнікаў таксама будзе шэраг знакамітых спартсменаў, артыстаў, кіраўнікоў. «Мінская лыжня — 2021» аб'яднае прадстаўнікоў розных прафесій і пакаленняў.

Святочны настрой у «Раўбічах» зададуць ансамблі народнай музыкі, артысты эстрады, дыджэй, група чырлідараў і шоу-балет «Феерыя». Арганізатары не забыліся на беларускае свята «Масленіца» і падрыхтавалі спецыяльную конкурсную праграму «Масленічка». Удзельнікі змогуць паспрабаваць свае сілы ў бегу ў мяшках, баі венікамі, пераносцы блінцоў і іншых традыцыйных масленічных забавах. Для аматараў спорту Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры падрыхтаваў спартыўныя конкурсы. Асобная забаўляльная праграма распрацавана для дзяцей. Арганізатары абяцаюць, што сумна ў «Раўбічах» не будзе нікому. Пачатак свята аб 11-й гадзіне.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: minsksport.by

Загаловак у газеце: Чакае «Мінская лыжня»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.