Вы тут

Гараскоп на красавік


pixabay.com

АВЕН (21 сакавіка – 20 красавіка) Давярайце толькі сэрцу, не слухайце павучанні навакольных. У многіх сферах красавік нясе вам поспех. Грандыёзныя перамены чакаюцца ў жыцці адзінокіх людзей. Вы пазнаёміцеся з дзіўным чалавекам. А калі жадаеце гуляць вяселле — цяпер самы час. Красавік будзе ўдалы і для тых, хто імкнецца павялічыць капітал.


ЦЯЛЕЦ (21 красавіка – 21 мая) Не хвалецеся сваімі поспехамі. Вы можаце папросту застацца з носам, калі распаведзяце занадта шмат. У фінансавай сферы з’явяцца пробліскі на прыбытак, але выкарыстоўвайце грошы эканомна. У лёсе халасцякоў з’явіцца чалавек, з якім адразу ж наладзіцца паразуменне. Выпадковых інтрыжак гараскоп раіць пазбягаць: яны прынясуць расчараванні.


БЛІЗНЯТЫ (22 мая – 21 чэрвеня) Блізнят чакае вясёлы месяц. Вас будуць запрашаць на святы і вечарыны. Адпачніце, не думайце аб працы. Тым больш што ў сферы кар’еры вас чакаюць поспехі. Дзеці ў гэтым месяцы прынясуць нямала клопатаў. Некаторыя іх учынкі будуць вас даводзіць да шаленства. Старайцеся вырашаць канфлікт адразу.


РАК (22 чэрвеня – 22 ліпеня) Не хавайцеся ад дробных праблем, пакуль яны не сталі снежным камяком. Падчас сур’ёзнай гутаркі з сябрам не пераходзьце на крык. Калі не можаце стрымаць эмоцыі, лепш пакажыце слабасць. Магчымы праблемы ў сямейных адносінах. Папрацуйце над прычынай, а не наступствамі.


ЛЕЎ (23 ліпеня – 23 жніўня) Адносіны на працы стануць напружанымі. Пакіньце каралеўскія замашкі і накіруйце сілы на захаванне добрай атмасферы. Не зрывайцеся з-за працы на блізкіх і тады атрымаеце ад іх адчувальную падтрымку. У іншым выпадку дома вас чакаюць непрыемныя размовы і халодная атмасфера.


ДЗЕВА (24 жніўня – 23 верасня) У красавіку вас будуць мучыць прыступы самакрытыкі. Доўгачаканы прыбытак акажацца мізэрным (а вы так старанна працавалі!). Ад хандры вас выратуюць даўнія сябры, якія з’явяцца ў цяжкі момант і змогуць размаляваць жыццё яркімі фарбамі. Не варта чакаць ад красавіка нейкіх асаблівых падзей. Можна расслабіцца і паглыбіцца ў простыя штодзённыя клопаты.


ШАЛІ (24 верасня – 23 кастрычніка) Чым больш у красавіку вы загадаеце жаданняў, тым лепш для іх рэалізацыі. У асабістым жыцці не варта прымаць усё за чыстую манету. Калі вам нагаварылі кампліментаў, гэта яшчэ нічога не значыць. Зоркі паведамляюць, што прадстаўнікі знака паспрабуюць ісці на кампраміс там, дзе гэта не патрэбна. Пры вырашэнні пытанняў варта праявіць цвёрдасць і настойлівасць, не заўсёды варта саступаць.


СКАРПІЁН (24 кастрычніка – 22 лістапада) Скарпіёну нельга рызыкаваць, адпраўляцца ў далёкую дарогу і варушыць мінулае. Гэта небяспечны перыяд для тых, хто не можа трымаць сябе ў рамках. Асабліва калі вырашылі дзеля матэрыяльнай выгоды пераступіць закон. Лаяльнасць у адносінах да сваяка дапаможа справіцца з бытавымі праблемамі.


СТРАЛЕЦ (23 лістапада – 21 снежня) Гараскоп абяцае Стральцам бадзёры красавік у тым выпадку, калі яны не стануць ленавацца. Ад таго, як вы будзеце праводзіць час, залежыць тое, як складуцца вашы справы. Выдатна пройдуць ачышчальныя працэдуры, але пад наглядам спецыяліста. З грашыма ўсё ў парадку, таму дазвольце сабе касметычны догляд і амаладжальныя сеансы.


КАЗЯРОГ (22 снежня – 20 студзеня) У красавіку прадукцыйнасцю Казярогаў зацікавіцца начальства. Нездарма вы працавалі не складаючы рук. Прапаноў будзе шмат — разгледзьце іх больш уважліва. Дысцыпліна патрэбна не толькі ў калектыве, але і ў сям’і. Калі з’явяцца перадумовы да скандалу на бытавой глебе, то адразу ж іх ліквідуйце.


ВАДАЛІЎ (21 студзеня – 18 лютага) Калі ў Вадаліва ёсць планы на красавік — гэта выдатна. Ні адзін выгадны праект не выслізне, калі ўзяцца за яго сур’ёзна і прафесійна. Не забывайце пра духоўную ежу, займайцеся сваім унутраным светам. У адносінах з выбраннікам наступіць менавіта той момант, калі маўчаць нельга.


РЫБЫ (19 лютага – 20 сакавіка) Творчым Рыбам захочацца больш бываць сам-насам. Гэта ўдасца, калі перыядычна адключаць гаджэты і выязджаць на прыроду. Але не забывайце, што вы не адны ў гэтым свеце. Ёсць блізкія людзі, якім неабыякавы ваш лёс. Што тычыцца працы і грошай — чакайце прыбытку.

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.