Вы тут

Эндакрынолаг распавяла, каму нельга снедаць адразу пасля абуджэння


Большасці людзей рэкамендуецца снедаць амаль адразу пасля абуджэння, аднак у некаторых выпадках адмена прыёму ежы ў ранішні час мае свае перавагі, паведаміла лекар-эндакрынолаг Кацярына Янг, перадае РИА Новости.


Паводле яе слоў, тым, хто пакутуе на розныя хваробы страўнікава-кішачнага тракта, мае лепцінарэзістэнтнасць, дэфіцыт бялку і вітамінаў, дысбаланс гармонаў той ці іншай сістэмы, пажадана не прапускаць сняданак.

«Калі ж чалавек пакутуе мітахандрыяльнай дысфункцыяй і мае патрэбу ў дэтаксікацыі, то для яго найлепшым варыянтам будзе снеданне не праз 40 хвілін пасля абуджэння, а гадзін у дзевяць-дзесяць, калі ён прачнуўся ў шэсць. А з шасці да дзевяці заняцца справамі з большай прадуктыўнасцю. Такія пацыенты адчуваюць перманентны дэфіцыт энергіі і часта інтуітыўна прыходзяць да такога адтэрмінаванага сняданку», — паведаміла ў сваім Instagram спецыяліст.

Янг дадала, што стратэгія харчавання без сняданку можа выкарыстоўвацца некаторымі спартсменамі. Напрыклад, як спосаб «здзівіць» арганізм зменай рэжыму і зрушыць вагу з плато.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.