Вы тут

70 тыс. рублёў скралі ў мінчука банкіры–самазванцы


З пачатку года ў Савецкім раёне ўтрая павялічылася колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, інфармуе Мінск–Навіны.


Фота: pixabay.com

Так, аднаму жыхару раёна на «Viber» патэлефанавала дзяўчына, якая прадставілася работнікам «Беларусбанка». 46-гадовы мужчына адразу сказаў, што даўно не з'яўляецца іх кліентам, неабдумана згадаўшы назву банка, паслугамі якога карыстаецца ў цяперашні час. Неўзабаве яму зноў ператэлефанавалі і папрасілі назваць код з смс, які прыйшоў на мабільны тэлефон. Мінчанін паведаміў камбінацыю лічбаў, пасля чаго з яго банкаўскага рахунку былі спісаны больш за 70 тыс. рублёў. Ашуканцы актывіравалі доступ да інтэрнэт-банкінгу мужчыны.

— Апошнія некалькі гадоў не губляе актуальнасць вішынг — калі пацярпеламу тэлефануе нібыта работнік банка і паведамляе, што з яго аплатнай карты спісалі грошы, ці ж невядомыя спрабуюць ажыццявіць нейкія падазроныя аперацыі. Пад адной з гэтых прычын махляр спрабуе высветліць рэквізіты карты ці пашпартныя дадзеныя грамадзяніна, — кажа першы намеснік начальніка Савецкага РУУС Артур Каралёў.

— У ходзе такіх гутарак злачынец з дапамагой метадаў сацыяльнай інжынерыі, усяляк падладжваецца пад суразмоўца. Як правіла, першапачаткова яму вядомы толькі імя, прозвішча і нумар тэлефона патэнцыйнай ахвяры. І гэтага дастаткова! Далей ён проста развівае размову ў патрэбным кірунку.

Нажаль, многія вядуцца на хітрыкі махляроў. Даходзіць да таго, што пад іх чулым кіраўніцтвам грамадзяне ўсталёўваюць на свае смартфоны праграмы аддаленага кіравання і называюць зламыснікам паролі ўліковых запісаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.