Вы тут

«Гаспадары» вулічнага асвятлення


На вуліцы Някрасава ў г. Мінску знаходзіцца падраздзяленне ўнітарнага прадпрыемства «Мінгарсвятло» — электрасеткавы раён № 3, спецыялісты якога адказваюць за ўтрыманне сетак вонкавага асвятлення ў горадзе.


Майстар участка Барыс Медвецкі інструктуе электраманцёраў аварыйнай брыгады перад выездам

Пасля атрымання дыспетчарам заяўкі аб няспраўнасці ў сістэме вулічнага асвятлення, інфармацыя паступае майстру ўчастка, які афармляе нарад на працу аварыйнай брыгады. Электраманцёры па эксплуатацыі размеркавальных сетак атрымліваюць на складзе неабходныя матэрыялы і запасныя часткі, выязджаюць на месца аварыйных работ і ў самыя кароткія тэрміны, у поўнай адпаведнасці з правіламі бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, ліквідуюць няспраўнасці.

— Мы абслугоўваем тры раёны сталіцы: Першамайскі, Савецкі і Цэнтральны. У штаце — 36 спецыялістаў, якія штодня могуць аказваць паслугі па рамонце сетак вонкавага асвятлення ў складзе сямі аварыйных брыгад у будні і выхадныя дні. Акрамя аварыйных работ выконваем і планава-папераджальныя рамонты сетак і вулічных ліхтароў, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» начальнік электрасеткавага раёна № 3 УП «Мінгарсвятло» Вячаслаў Аўсюкевіч, які прапрацаваў на прадпрыемстве каля 23 гадоў. — Да нас прыходзяць на працу выпускнікі сярэдне-спецыяльных устаноў, на некаторых з іх мы звяртаем увагу яшчэ і падчас практыкі, якую яны праходзяць на нашай базе. У далейшым работнікі, якія зарэкамендавалі сябе, могуць працягнуць вучобу ў вышэйшых навучальных установах, у тым ліку і завочна, у цяперашні час каля дзесяці чалавек нашага прадпрыемства знаходзяцца на вучэбнай сесіі.

Якасць працы спецыялістаў УП «Мінгарсвятло» па забеспячэнні вулічнага асвятлення з’яўляецца неад’емнай часткай бяспекі на дарогах Мінска.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.