Вы тут

Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Дакумент, які раней быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі, зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, што сведчыць аб яго падпісанні кіраўніком дзяржавы, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Дакумент уносіць змены ў законы, якія рэгулююць дзейнасць органаў унутраных спраў і шэрагу іншых праваахоўных органаў і ваенізаваных арганізацый. Вызначаецца, што дзейнасць органаў унутраных спраў з’яўляецца галоснай у той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства, які вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўства аб аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Таксама канкрэтызуюцца падставы для правядзення асабістага надгляду грамадзян, надгляду iх рэчаў, транспартных сродкаў. Напрыклад, становіцца магчымым правядзенне такога дагляду пры затрыманні.

Новым законам удакладняюцца ўмовы і межы прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі. Прадугледжваецца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не нясуць адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку іх прымянення, калі такое прымяненне ажыццяўлялася ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўчых актаў, якія рэгулююць дзейнасць гэтых органаў. Акрамя таго, органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку пры спыненнi масавых беспарадкаў.

Супрацоўнікам органаў унутраных спраў прадастаўляецца права забараняць грамадзянам ажыццяўленне відэазапісы, кіна- і фотаздымкі для правядзення працэсуальных дзеянняў, забеспячэння грамадскага парадку, асабістай і грамадскай бяспекі; весці гука-і відэазапіс навакольнага становішча, у тым ліку грамадзян, пры выкананні службовых абавязкаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.