Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень спрыяльны для кар'ернага росту і дасягнення вызначаных мэт. Тварыце на здароўе ды на радасць навакольным. І можаце нават не сумнявацца ў надзейнасці і шчырасці вашых партнёраў. Толькі паспрабуйце не спазняцца, быць пунктуальнымі і выконвайце ўзятыя на сябе абавязацельствы. Інакш рызыкуеце пасварыцца. Спатканне, прызначанае ў пятніцу, пагражае сур'ёзна расчараваць. Затое ў выхадныя ўдасца вырашыць шматлікія праблемы, назапашаныя ў сям'і.

ЦЯЛЕЦ. Ваша несуцішная энергія не дазволіць сядзець на месцы — што ж, хадзіце, ездзіце, сустракайцеся, кантактуйце. На гэтым тыдні з'явіцца магчымасць павярнуць на карысць любы збег абставінаў, калі толькі не перашкодзіць спешка. Навакольныя будуць часцей заўважаць і па вартасці ацэньваць вашы здольнасці. Пачнецца цікавы і перспектыўны перыяд, які парадуе з'яўленнем новых сяброў.

БЛІЗНЯТЫ. Выдатны перыяд, калі ўсё атрымліваецца амаль без намаганняў. Жыццё радуе, любы чалавек адгадвае і выконвае жаданні, даходы растуць. Перад напорам вашай энергіі знікнуць усе абмежаванні і перашкоды. Не варта баяцца перамен — усе яны акажуцца да лепшага. Вы на правільным шляху.

РАК. Будзьце ўважлівыя да цікавых супадзенняў і дробных дэталяў, бо менавіта ў іх і будуць заключацца адказы на многія вашы пытанні. Серада — дзень, поўны ілюзій, — адкладзіце прыняцце якіх бы там ні было рашэнняў. Другая палова тыдня спрыяльная для падарожжаў, паездак на лецішча, пікнікоў.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні верагодная далёкая камандзіроўка. Пастаўцеся з усёй увагай да новых знаёмых і да іх прапаноў. Серада — добры дзень для таго, каб даведацца штосьці новае або пачаць вучыцца. У чацвер пастарайцеся стрымліваць эмоцыі, уважліва сачыце за сваімі словамі і паводзінамі суразмоўцаў. Магчыма, такім чынам вы пазбегнеце буйных непрыемнасцяў. У выхадныя адпачніце ад спраў і мітусні, правядзіце час за горадам.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні магчыма рэзкае павышэнне па службе, якога вы так доўга чакалі. Пажадана не праяўляць пачуцці, якія перапаўняюць вас, занадта бурна. Паспрабуйце не правакаваць плёткі, праявіце дысцыплінаванасць і сабранасць. Вы адчуеце прыліў сіл, нібы адкрыецца другое дыханне. Так што многае паспееце зрабіць.

ШАЛІ. Надышоў спрыяльны час для пазітыўных перамен у асабістым жыцці. Не бойцеся паставіць пытанне рубам. Адкіньце няўпэўненасць і сумневы ды пачынайце адстойваць свае правы на ўсіх жыццёва важных напрамках. У пачатку тыдня таемныя праблемы стануць відавочнымі, што будзе спрыяць іх тэрміноваму вырашэнню. Вы можаце сутыкнуцца з наступствам сваіх памылак у мінулым, але не варта адчайвацца з гэтай нагоды.

СКАРПІЁН. Удалы тыдзень для актыўных дзеянняў. Вы пачнеце пераглядаць свой лад жыцця і паступова яго змяняць. Самы час пазбавіцца шкодных звычак, сумненняў і негатыўных думак. Блізкія запатрабуюць да сябе ўвагі, але будзе прыемна займацца вырашэннем іх праблем. Разам вы з усім справіцеся і здабудзеце гармонію і шчасце.

СТРАЛЕЦ. На рабоце будзе цаніцца ваша гатоўнасць аператыўна ўключыцца ў агульную справу, але не імкніцеся вырашаць усе задачы ў адзіночку. Добразычлівасць і гнуткасць у адносінах дапамогуць досыць хутка дамагчыся мэты. Вы будзеце літаральна выпраменьваць энергічнасць, упэўненасць у сваіх сілах, імкненне быць наперадзе, і гэтыя якасці знойдуць прымяненне.

КАЗЯРОГ. Панядзелак — удалы дзень для паездак і камандзіровак. У рабоце вам неабходны ўважлівасць, нават скрупулёзнасць. Давярай, але правярай — вось адзін з дэвізаў тыдня, інакш можна стаць ахвярай падману і маніпуляцый. Не варта падвяргаць сябе рызыцы і спрабаваць зарабіць хутка шмат грошай. У сям'і ўсё складваецца нядрэнна, але паспрабуйце больш бываць дома.

ВАДАЛІЎ. Спрыяльны час для перамен у асабістым жыцці, толькі не азірайцеся назад. Трэба будзе змагацца за свае інтарэсы, адстойваць свае мэты. Каб паспяхова рухацца наперад, слухайце калег і партнёраў. Вашы геніяльныя ідэі могуць ажыццявіцца толькі пры падтрымцы навакольных. Нават самыя экстравагантныя з іх знойдуць станоўчы водгук.

РЫБЫ. З'явіцца магчымасць змены умоў працы ў лепшы бок, толькі своечасова праявіце ініцыятыву. Вас чакае поспех у інтэлектуальнай сферы дзейнасці. У канцы тыдня зберацеся ў дарогу, нават самая кароткая, яна абавязкова парадуе вас прыемнымі сустрэчамі і ўражаннямі. У пятніцу пажадана пазбягаць канфліктаў.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.