Вы тут

Нацбанк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты да юбілеяў Шамякіна, Мележа і Крапівы


З 25 мая Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Іван Шамякін. 100 гадоў», «Іван Мележ. 100 гадоў», «Кандрат Крапіва. 125 гадоў», паведамілі на сайце Нацбанка.


Сёння выпускаюцца срэбныя манеты наміналам Br20 і медна-нікелевыя наміналам Br1. На адваротным баку намаляваны партрэты беларускіх пісьменнікаў.

Манеты адчаканены ў ЗАТ «Літоўскі манетны двор». Яны з’яўляюцца законным плацежным сродкам, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка, а таксама планаваных датах продажаў памятных манет размешчана на афіцыйным сайце ў раздзеле «Банкноты і манеты».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.