Вы тут

Белмытсэрвіс атрымаў адмысловы сертыфікат у фармацэўтычнай галіне


Транспартна-лагістычны цэнтр «Мінск-Белмытсэрвіс-2» паспяхова прайшоў сертыфікацыю на адпаведнасць належнай дыстрыб’ютарскай практыкі (GDP) у фармацэўтычнай галіне. 


РУП «Белмытсэрвіс» як вядучы лагістычны аператар Рэспублікі Беларусь, адным з першых у краіне атрымаў пацвярджэнне адпаведнасці сваіх складскіх комплексаў высокім міжнародным стандартам і гатовы аказваць паслугі па захоўванні і апрацоўцы лекавых сродкаў, у тым ліку якія патрабуюць пэўных тэмпературных рэжымаў.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з указам № 499 «Аб звароце лекавых сродкаў», з першага студзеня бягучага года ўладальнікі мытных складоў і складоў часовага захоўвання пры апрацоўцы і захоўванні лекаў абавязаны выконваць правілы належнай дыстрыб’ютарскай практыкі.

Заключэнне аб адпаведнасці з гэтымі правіламі ў рамках Еўразійскай эканамічнага саюза выдаецца Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і пацвярджае, што, на падставе звестак, атрыманых пры правядзенні інспектавання Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс, праведзенага дзяржаўным фармацэўтычным наглядам у сферы абарачэння лекавых сродкаў, дзейнасць па захоўванні і складзіраванні грузаў (лекавых сродкаў) адпавядае правілам належнай дыстрыб’ютарскай практыкі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. 

У прыватнасці, склад часовага захоўвання ТЛЦ «Мінск-Белмытсэрвіс-2» уключае халадзільныя камеры агульнай плошчай 180 «квадратаў» з неабходным тэмпературным рэжымам, магчымасцю падлогавага і «вертыкальнага» захоўвання звыш. Агульная плошча складоў ТЛЦ «Мінск-Белмытсэрвіс-2» складае каля 19 тысяч «квадратаў».

На прадпрыемстве патлумачылі, што атрыманне аналагічнага заключэння плануецца ў дачыненні да складскіх плошчаў ТЛЦ «Магілёў — Белмытсэрвіс», ТЛЦ «Брэст-Белмытсэрвіс-2» і ТЛЦ «Гомель — Белмытсэрвіс».

Адзначым таксама, што належная дыстрыб’ютарская практыка (GDP) — гэта сістэма забеспячэння якасці для складскіх прадпрыемстваў у сферы абароту лекавых сродкаў. Згодна з прынятымі на міжнародным узроўні правілах GDP дыстрыб’ютары фармацэўтычнай прадукцыі павінны прывесці сваю дзейнасць у адпаведнасць з гэтымі стандартамі. Рэалізацыя згаданых правілаў забяспечвае наяўнасць ва ўсім ланцугу паставак узгодненых сістэм менеджменту якасці: пачынаючы з дастаўкі сыравіны на вытворчыя прадпрыемствы і заканчваючы адгрузкай гатовай прадукцыі канчатковым карыстальнікам. У яго аснову пакладзены падыходы і прынцыпы належнай дыстрыб’ютарскай практыкі, прынятыя ў ЕС і рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).

Трэба сказаць таксама, што захаванне бяспекі і якасці прадукцыі падчас яе захоўвання і складской апрацоўкі мае выключна важнае значэнне для фармацэўтычнай галіны.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.