Вы тут

У Замкавым комплексе ў Міры працуе выстаўка Уладзіміра Правідохіна (Хіна) «Запіс прасторы»


Расказвае куратар выстаўкі, кіраўнік праекта Art librum мастацтвазнаўца і выдавец Ала Зміёва:


Па-першае, хацелася б падзякаваць кіраўніцтву музея, Міністэрству Рэспублікі Беларусь, што ў такой гістарычнай атмасферы, якой з’яўляецца Музей «Замкавы комплекс «Мір», знаходзіцца месца выяўленчаму мастацтву. Уладзімір Хін — вядомы ў краіне майстар. І зараз у Міры ўвазе гледачоў прадстаўлены яго графічныя працы малых формаў, выкананыя ў тэхніцы лінагравюры і абрэзанай дошкі на дрэве. Так што чакаем усіх наведвальнікаў замка ў Слановай зале музея. Па-другое, хацелася б спадзявацца, што і гэтая выстаўка, і іншыя творчыя праекты стануць часткай прадстаўлення кніжнага мастацтва. І айчыннай і замежнай кніжнай графікі, і экслібрыса... Няхай бы ў Беларусі быў такі адмысловы адрас, дзе заўсёды віталася кніга як мастацкая з’ява. 

Крыху пра Уладзіміра Правідохіна (Уладзіміра Хіна). Нарадзіўся мастак у 1945 годзе. Член Саюза мастакоў Беларусі. Працуе ў галіне станкавай лінагравюры, плаката і ў шрыфтавой графіцы. Часта звяртаецца ў сваёй творчасці да працы над кніжным знакам і віншавальнай паштоўкай. Пачынаючы з 1975 года, мастак займаецца праблемай сінтэза ў выяўленчым мастацтве: адлюстраванне і слова, колер і гук, прастора і час, знак і знакавыя сістэмы. Творчая дзейнасць Уладзіміра Хіна адрозніваецца дзіўным шматабліччам мастацкіх прыёмаў і метадаў, арыгінальнымі кампазіцыйнымі рашэннямі і сюжэтнай дынамікай. Гравюры мастака зарыентаваны не толькі на «вобраз», але і на «ідэю», на рашэнне той ці іншай пластычнай задачы. Літаратурны тэкст прыцягвае мастака сваёй падвойнай прыродай, здольнасцю адначасова сімвалізаваць і яснасць, і таямніцу. Выкарыстоўваючы «літару» тэкста як знак, мастак адгадвае ў ёй патэнцыял выразных сродкаў, новага, нечаканага мастацкага матэрыялу. Літары актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні рытмічнай пабудовы гравюр. Асноўны прынцып у яго мастацтве — прынцып метамарфозы, графічная гульня, якая разбурае прагматычныя і рацыяналістычныя ўяўленні чалавека, які прыналежны да сучаснай тэхнагеннай цывілізацыі. 

Мастацтва Уладзіміра Правідохіна (Хіна), — падкрэслівае Ала Зміёва, — перш-наперш інтэлектуальнае. Яно мае на ўвазе размову не гэтулькі ў тэрмінах традыцыйнага мастацтвазнаўчага аналізу, колькі ў філасофскіх катэгорыях. Космас, Універсум, «перакрыжаванні сусветаў» — менавіта такая плынь асацыяцый выяўляецца пры пагружэнні ў мастацкі свет творцы.

Нагадаем пра некаторыя персанальныя выстаўкі Уладзіміра Хіна. У 1995 годзе — выстаўка эстампа ў Палацы мастацтва ў Мінску. 2003 год — выстаўка эстампа, прысвечанаяя 200-годдзю з дня нараджэння Ф. Цютчава, у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. У 2006-м — адразу тры выстаўкі: у музеі Марка Шагала ў Віцебску — «Прастора гравюры»; у Бранску; «Эстамп» — у музеі Сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Не аднойчы працы У. Хіна выстаўляліся ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. 

Мікола МІРШЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.