Вы тут

Аляксей Талай устанавіў новы рэкорд Параалімпійскіх гульняў


У алімпійскім «Аквацік цэнтры» ў Токіа працягваюцца спаборніцтвы па параалімпійскім плаванні. У апошні дзень лета на дыстанцыі 50 метраў брасам у класе SB2 тут выступаў Аляксей Талай. І няхай на п'едэстал параалімпіец на падняўся, нагода для гонару ёсць.


У папярэдніх заплывах Аляксей паказаў вынік у 1 хв. 24.86 секунды. Гэты час дазволіў яму не проста кваліфікавацца ў фінал спаборніцтваў, але і ўстанавіць новы рэкорд Параалімпійскіх гульняў у сваім класе, які трымаўся з 1992 года.

У фінальным заплыве Аляксей Талай палепшыў свой уласны вынік, паказаны раней. У фінале ён прыплыў да фінішу за 1 хв. 23.16 секунды. Гэтага часу не хапіла для заваявання медаля, у выніковым пратаколе беларус размясціўся на 7-й пазіцыі. Але такім чынам за адзін дзень Аляксей Талай двойчы перапісаў 29-гадовы рэкорд Параалімпіяды ў класе SB1.

«Я ўстанавіў два параалімпійскія рэкорды тут, у Токіа. Дзякуй за вашу падтрымку. Мы гэта зрабілі. Люблю вас», — звярнуўся да аматараў Аляксей на сваёй старонцы ў «Інстаграм».

Наперадзе Аляксея чакае яшчэ адзін параалімпійскі заплыў — на 50 метраў на спіне. Працягваюць сваё выступленне ў Токіа беларускія лёгкаатлеты і плыўцы. У чацвер на старт выйдзе адзіны прадстаўнік Беларусі ў параканоэ Ілья Таўпянец. Параалімпійскія гульні ў Токіа завершацца 5 верасня.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.