Вы тут

Інфармацыйна-дабрачынны марафон «Будучыня ў нашых руках» прайшоў у Мінску


Інфармацыйна-дабрачынны марафон «Будучыня ў нашых руках» актыўна праходзіць па ўсёй краіне. 22 лютага гэтая рэспубліканская акцыя дабралася і да сталіцы Беларусі з мерапрыемствам «Зрабі правільны выбар!»


Так, грамадскі дзеяч і матывацыйны спікер Аляксей Талай сустрэўся з прадстаўнікамі цэнтральнага апарата і Мінскага філіала РУП «Белмытсэрвіс», каб абмеркаваць тэму патрыятызму, адзінства, неабходнасці фарміравання і праяўлення беларусамі актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

— Падчас маштабнай электаральнай кампаніі трэба кансалідаваць свае намаганні ва ўсіх кірунках. Для кожнага грамадзяніна гэта важны момант — мы ўсе разам выбіраем тых, хто будзе служыць народу і нашай краіне. Мы гаворым пра гэта і з моладдзю, і ў калектывах, і ў розных падраздзяленнях. — адзначыў Аляксей Талай, — Цяпер наша краіна адчувае пэўны ціск, камусьці зусім не хочацца, каб існавала суверэнная Беларусь — моцная, шчаслівая і развіваецца. Робіцца ўсё магчымае, каб дэстабілізаваць абстаноўку, сарваць выбары, зладзіць у нас нейкія ўзрушэнні. Але, як і ў 2020 годзе, мы ўсе гэтыя намеры бачым і аналізуем. І людзі, самі грамадзяне разумеюць, што мы можам згубіць, калі будзем паддавацца на інсінуацыі і правакацыі звонку.

Таксама была закранута і тэма гуманітарнай дапамогі. Па словах, матывацыйнага спікера, гэта важны праект, які ўжо закрануў сотні тысяч людзей.

— Па ўсёй краіне збіраюцца гуманітарныя грузы, нашы сябры і партнёры, у ліку якіх і «Белмытсэрвіс», адпраўляюць дзясяткі тон грузаў у Данбас дзецям і сем’ям, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў. Гэта дарагога каштуе! Мы пішам слаўныя старонкі сучаснай гісторыі Беларусі. Тое, што мы робім сёння і рабілі ў папярэднія гады, назаўжды зафіксуецца ў сэрцах і душах людзей, — заявіў Аляксей Талай.

Так, падчас мерапрыемства прайшла акцыя «З Мінска — з любоўю», у межах якой удзельнікі сустрэчы перадалі ў Фонд Аляксея Талая гуманітарную дапамогу дзецям і сем’ям, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў. Дарэчы, у кожную скрынку ўкладзена цёплае прывітанне ад маленькіх беларусаў — дзіцячыя малюнкі ў якасці знака падтрымкі сем’ям, якія знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў.

Першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белмытсэрвіс» Аляксандр Скачкоўскі адзначыў, што іх арганізацыя заўсёды гатова дапамагаць тым, хто знаходзіцца ў складанай сітуацыі.

— Наша сіла ў нашым адзінстве — менавіта з такім лозунгам і падыходам мы рухаемся наперад. Гэтая акцыя аб’ядноўвае сапраўдных патрыётаў, абаронцаў Айчыны, якія неабыякавыя да лёсу іншых, — падсумаваў ён.

Акрамя гэтага, удзельнікі мерапрыемства далучыліся да дабрачыннай акцыі па зборы манет для стварэння памятных знакаў «Жывая памяць удзячных пакаленняў», устаноўка якіх плануецца ў г. Брэсце 28 ліпеня 2024 года і ў 2025 годзе да 80-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Маскве. Савецкія і іншыя манеты будуць пераплаўлены на выраб помніка, а беларускія — стануць укладам удзельнікаў акцыі ў аплату выдаткаў на стварэнне скульптурнай кампазіцыі.

Далей эстафету інфармацыйна-дабрачыннага марафону прымуць Гомельскі і Віцебскі рэгіёны, а таксама Магілёў.

Лізавета ГОЛАД

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.