Вы тут

Адаптавацца да новага месца працы стане лягчэй з дапамогай чат-бота ад беларускай IT-кампаніі


У Беларусі супрацоўнікаў на новым месцы працы зараз можна адаптаваць з дапамогай чат-бота, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» у кампаніі IBA Group, якая прадставіла сваю распрацоўку пад назвай ZBot. Як растлумачылі спецыялісты, карпаратыўны чат-бот працуе на аснове штучнага інтэлекту. Ён не стоміцца адказваць на ўсе пытанні пачаткоўцаў у любы час сутак і пакажа ўсе неабходныя схемы або відэяінструкцыі.


Чат-бот пакрокава пазнаёміць з усімі момантамі, якія трэба ведаць з першых дзён працы: як наладзіць абсталяванне, дзе падпісваць дакументы, якія кафэ ёсць каля офіса і т. д. Выкананне аднаго задання па адаптацыі займае не больш за 2-3 хвілін, што дазваляе супрацоўніку не адцягвацца ад асноўных спраў.

Пры гэтым чат-бот не проста дае заданні супрацоўніку, але таксама збірае і аналізуе атрыманую ў працэсе адказаў інфармацыю: што было незразумела, выклікала здзіўленне, дапамагло больш за ўсё, якія пытанні яшчэ засталіся, а што можна было б змяніць.

Мяркуецца, што выкарыстанне чат-ботаў дазволіць разгрузіць кіраўнікоў і HR-спецыялістаў. Гэта асабліва актуальна для кампаній, куды рэгулярна прыходзіць вялікая колькасць пачаткоўцаў: IT-сфера, рэтэйл, лагістыка, страхаванне.

Адаптацыя праз чат-ботаў стала асабліва актуальнай у перыяд маштабнага пераходу на працу з дому. Падчас пандэміі COVID-19 шматлікія кампаніі мінімізуюць асабістыя зносіны і пераводзяць супрацоўнікаў на ўдаленку, што патрабуе і новых падыходаў у працэсе адаптацыі пачаткоўцаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.