Вы тут

Наталля Качанава правяла нараду па супрацьдзеянні распаўсюджання COVID-19


Старшыня Савета Рэспублікі правяла сёння рабочую нараду з кіраўніцтвам і работнікамі Міністэрства аховы здароўя, прадстаўнікамі медыцынскіх устаноў і ўніверсітэтаў, адказных у рэгіёнах па пытаннях супрацьдзеяння распраўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. 


Адкрываючы нараду, яна нагадала прысутным аб сістэмнасці работы ў гэтым кірунку:

— Вы ведаеце, што такія нарады праводзяцца не ўпершыню. Па даручэнні Прэзідэнта ўсе мы — адказныя за работу з ковід-інфекцыяй у рэгіёнах нашай краіны, — акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава. — Вы валодаеце сітуацыяй, якая складваецца ў медыцынскіх установах, а таксама аб становішчы ў рэгіёнах. Вы ўсе — практыкі і непасрэдна працуеце з хворымі. Я б хацела, каб сёння былі зробленыя пэўныя высновы аб сітуацыі на месцах. У большай ступені важна разгледзець пытанні, звязаныя з наяўнасцю месцаў у бальніцах, наяўнасцю кіслароду (хоць усё гэта пад кантролем, і праблем тут няма), забеспячэннем лекавымі прэпаратамі, а таксама захаваннем санэпідрэжыму, што таксама вельмі важна. 

Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла, што ўсе існуючыя пытанні на парадку дня павінны быць абмеркаваныя, каб удзельнікі нарады валодалі дасканалай інфармацыяй.

Ігар СТОМА, доктар медыцынскіх навук, урач-іфекцыяніст вышэйшай катэгорыі, рэктар Гомельскага ўніверсітэта ў размове з журналістамі расказаў, што сітуацыя, якая складваецца ў рэгіёне, мае свае пазітыўныя тэндэнцыі:

— На сённяшні дзень мы дасягнулі вакцынацыі першай дозай сярод траціны насельніцтва Гомельскай вобласці — 33,4%. Мы працягваем работу ў гэтым кірунку і з поўнай адказнасцю магу сказаць, што пры ўсіх лекавых магчымасцях, якія мы маем, няма больш надзейнага метаду абароны ад COVID-19, чым вакцынацыя, — падкрэсліў ён і яшчэ раз заклікаў усіх, хто яшчэ мае сумневы на гэты конт, прышчапляцца. 

Між тым ён адзначыў на выніковасць гэтай меры: 

— Па ўсіх стацыянарах Гомельскай вобласці сярод шпіталізаваных пацыентаў толькі 0,25% — прышчэплены, — паведаміў Ігар Стома і звярнуў увагу на тое, што сітуацыя ў бальніцах рэгіёна няпростая, — Мы кажам аб тым, што гэта не жарты, не трэба адносіцца легкадумна, таму што сітуацыя, сапраўды, няпростая. 

Па словах загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПО, кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта Юрыя ГОРБІЧА, актуальныя пытанні — аказанне дапамогі пацыентам з COVID-19, пытанні вакцынацыі і, безумоўна, пытанні звязаныя з патэнцыйным прагнозам на тое, што будзе адбывацца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў:

— Чацвёртая хваля, сапраўды, крута ўзяла разбег і сітуацыя ўскладняецца тым, што мы прызвычаіліся жыць з COVID-19 і дапамагаем яму, асабліва ў святле таго, што сталі менш адказна адносіцца да нашэння масак, фізічнага дыстанцыянавання, — нагадаў ён. 

Разам з тым Юрый Горбіч звярнуў увагу на станоўчы момант: змяняецца стаўленне людзей да вакцынацыі:

— За апошнія некалькі тыдняў сталі некалькі больш адказна адносіцца да вакцынацыі: яе тэмпы паціху ўзрастаюць, — паведаміў ён і нагадаў. — На сённяшні момант — гэта адзіная мера, якая гарантавана абараняе ад цяжкага цячэння захворвання. 

На пытанне журналістаў, ці ёсць зараз патрэба ў тым, каб больш практыкаваць дыстанцыйныя формы навучання і працы, суразмоўнік адказаў, што лепшай формай супрацьдзеяння распраўсюджванню каранавіруснай інфекцыі з’яўляецца адказнае стаўленне да здароўя ўсіх навакольных:

— Калі людзі, якія захворваюць, не будуць хадзіць на працу, а хворыя дзеці — ва ўстановы адукацыі (пачынаючы ад дзіцячых садкоў і заканчваючы ўніверсітэтамі), адпаведна не заражаць вакол сябе таварышаў і адказна ставіцца да асабістага здароўя, а таксама будзе ўведзена абмежаванне на наведванне неабавязковых мерапрыемстваў, то тады мы зможам без гэтага абысціся, — лічыць медык. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.