Вы тут

Наталля Качанава: Сітуацыю з захворваннем каранавірусам мы трымаем на жорсткім кантролі


Заявіла старшыня Савета Рэспублікі на селектарнай нарадзе па пытаннях процідзеяння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, якую яна правяла сёння з усімі галоўнымі ўрачамі медыцынскіх устаноў Мінска.


— У цэлым, такія нарады праходзяць штотыднёва, каб мы маглі валодаць сітуацыяй, якая адбываецца з захворваннем, — нагадала яна. — Вядома, гэтае пытанне трымаем на самым жорсткім кантролі, таму што для нас гэта вельмі важна.

Спікер верхняй палаты парламента, як упаўнаважаны Прэзідэнта па горадзе Мінску адзначыла, што на дадзены момант у сталіцы заняты каля 50 працэнтаў ложка-месцаў у стацыянарах.

— Мы сочым за тым, каб нашы людзі маглі атрымліваць кваліфікаваную дапамогу ў стацыянарных установах. Маніторым наяўнасць лекавых сродкаў, кіслароду — усяго, што неабходна для лячэння ковід-інфекцыі. Але акрамя таго, вядома, разглядаем пытанні аказання планавай медыцынскай дапамогі — гэта таксама вельмі важна, бо людзі хварэюць і іншымі захворваннямі, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. 

Наталля Качанава нагадала прысутным аб тым, што гэтай тэме неаднаразова выказваўся кіраўнік дзяржавы, які вельмі жорстка патрабуе, каб людзі з любымі захворваннямі атрымлівалі неабходную кваліфікаваную дапамогу, і мелі магчымасць атрымліваць яе як амбулаторна, так і ў стацыянарах краіны.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што на нарадзе яшчэ раз заслухае даклады галоўных урачоў аб аказанні планавай медыцынскай дапамогі насельніцтву.

— Сітуацыя, якая складваецца ў нашай краіне, — рэгуляваная і кіраваная, — пераканана Наталля Качанава. — Яна знаходзіцца пад жорсткім кантролем не толькі кіраўнікоў сістэмы аховы здароўя, але і ўсіх кіраўнікоў дзяржорганаў. Мы разумеем, наколькі гэта важна для жыхароў краіны.

Між іншым спікер верхняй палаты парламента звярнула ўвагу і на аказанне планавай медыцынскай дапамогі: яна ніколі не спынялася.

— У Мінску ёсць шэраг бальніц, якія сёння працуюць так жа, як і раней, — звярнула яна ўвагу і прывяла прыклады: — У 9-й бальніцы аказвалася дапамога профільным пацыентам заўсёды. У 10-й бальніцы ў нас ёсць афтальмалагічнае аддзяленне, якое сёння функцыянуе. Мы дакладна адсочваем: хто на сябе возьме пацыентаў, якія павінны атрымліваць [планавую] дапамогу. У траўмалогіі, гінекалогіі і гэтак далей. Яшчэ раз адказна заяўляю, што гэтая дапамога не спынялася. Адзінае, калі давялося перапрафіляваць нейкія аддзяленні пад барацьбу з ковідом, было выразна вызначана, хто возьме на сябе планавую дапамогу, — рэзюмавала яна.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: Афіцыйны тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.