Вы тут

Бясплатнае экспрэс-тэставанне на вірусныя гепатыты, ВІЧ і сіфіліс можна ў Мінску


Бясплатнае і ананімнае экспрэс-тэставанне па крыві на вірусныя гепатыты В і С, ВІЧ, сіфіліс можна прайсці ў Мінску. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


Акцыя працягнецца на працягу некалькіх тыдняў — з 28 кастрычніка па 3 снежня 2021 года. Экспрэс-тэставанне можна прайсці ў працэдурным кабінеце аддзела прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і парэнтэральных вірусных гепатытаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (Мінск, вул. Клары Цэткін, 4, працэдурны кабінет № 301, 3 паверх). Трэба звяртацца ў будныя дні з 9.00 па 13.00 і з 14.00 да 15.00. Вынік тэсціравання будзе гатовы праз 15-20 хвілін.

Грамадзяне, якія запісаліся па тэлефоне, тэсціруюцца па-за чаргой. Папярэдне можна запісацца па тэлефоне +375 17 258 22 68.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.