Вы тут

Праект дэкрэта, які зацвярджае саюзныя праграмы, ужо накіраваны Лукашэнку


Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада прыме ўдзел у пасяджэнні ВДС, якое пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

У мерапрыемстве таксама прымуць удзел Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, прэм’ер-міністры і кіраўнікі палат парламентаў абедзвюх краін, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы, запрошаныя.

На пасяджэнні будзе абмеркавана шырокае кола пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія адлюстраваны ў 6 пунктах парадку дня.

Гэта, у прыватнасці, праект Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады. Гэтае пытанне значыцца першым пунктам у парадку дня. У развіццё вызначаных у праекце напрамкаў распрацаваны пакет саюзных праграм, якія стануць практычнай асновай для паглыблення інтэграцыі.

Праект дэкрэта, які зацвярджае асноўныя напрамкі і саюзныя праграмы, ужо накіраваны старшыні ВДС Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Акрамя таго, на парадку дня пасяджэння: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, канцэпцыя міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, пытанне прысуджэння прэміі СД у галіне навукі і тэхнікі, рэалізацыя і маніторынг рашэнняў ВДС.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.