Вы тут

Лукашэнка: украінскія вайскоўцы самі папрасілі Расію выратаваць Крым ў 2014 годзе


Украінскія вайскоўцы самі прапанавалі расейскім калегам у 2014 годзе выратаваць Крым ад уварвання NATO, і пра гэта далажылі Прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Крым перайшоў да Расіі без супраціву ўкраінскіх вайскоўцаў, бо была дамоўленасць з расійскімі вайскоўцамі. «Яны (украінскія вайскоўцы. — Зв. БЕЛТА) выйшлі на расіян, гэта было не на самым высокім узроўні... Ваенны. Была размова (як звычайна... і завязалася размова, малайцы, вядома, украінцы), яны папярэдзілі расіян, што Крым будзе расійскім, калі мы не прымем пэўныя дзеянні. Ён не будзе і ўкраінскім. А чыім? Натаўскі. Тады НАТА было заточана на Крым. І пасля чарговай сустрэчы з расіянамі... Яны прапанавалі: вы там свайму скажыце прэзідэнту, што пытанне Крыма трэба вырашаць. Па маіх дадзеных, Прэзідэнту Расіі было дакладзена», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.