Вы тут

На­двор'е шэп­ча...


Зіма, сапраўдная зіма! Азіраючыся і прыгадваючы першыя дні снежня, асабліва першыя выхадныя дзянькі, я з асалодай акунаюся ў бадзёры, святочны настрой, якім парадавала нас матухна-прырода. Па-першае, даўно такога цуду не было: каб каляндарная зіма і адпаведнае надвор'е аднолькава супалі, прыйшлі амаль адначасова, так бы мовіць, поруч. Так і просіцца вымавіць: абдымаючыся! Згадзіцеся: тут і лёгкі марозік, і пушысты сняжок, і блакітнае неба, сонейка... Фантастыка, сапраўдныя лекі для душы, раскоша для вачэй. Таму, а гэта ўжо па-другое, адпаведны настрой у людзей, якія, не дамаўляючыся, спяшаліся ў двары і на вуліцы, у скверы і паркі. Надвор'е шаптала... Сталіца не чакала такога сюрпрызу, бо напярэдадні ў прагнозах вымалёўвалася іншая карціна. А тут вось табе: над Мінскам утварыўся мяккі антыцыклон і нагадаў, што зіма ў нашай старонцы — прыгожы, вясёлы і, самае галоўнае, здаровы час! Прыгадайце і гляньце на румяныя тварыкі дзяцей, як яны радуюцца першаму снегу, хуткім санкам, усмешкам бацькоў! Радуюцца і дарослыя, бо ім таксама падабаецца паволі прагульвацца па алеях і сцежках, яшчэ не схаваных пад гурбамі, рабіць сэлфі, катаць малых у калясках або на цюбінгах. Вось і я, падпарадкаваўшыся агульнаму настрою, узброены фотаапаратам, паспяшаўся ў куточак на беразе Свіслачы, дзе шмат адпачывальнікаў, каб разам з імі палюбавацца надыходам зімы.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.