Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ аб аб’яўленні Года гістарычнай памяці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аб’яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці. Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфіры ў рамках трансляцыі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа, перадае БелТА.


Прэзідэнт падпісаў дакумент у сваім рабочым кабінеце ў Палацы Незалежнасці. У кадр трапіў і змест указа. У ім адзначаецца, што Год гістарычнай памяці аб’яўляецца ў мэтах фарміравання аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

Савету Міністраў з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Акрамя таго, даручана забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў і іншых арганізацый па выкананні плана.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.