Вы тут

Выкраў інструменты і купіў сабе аўтамабіль


У Кобрынскі РАУС звярнуліся трое мясцовых жыхароў, якія паведамілі, што з іх дамоў, якія будуюцца, былі выкрадзены будаўнічыя інструменты: бензапіла, цыркулярная піла, вуглашліфавальная машынка, скрыня для інструментаў, мыйка высокага ціску і шрубаверт. Агульная сума ўрону склала каля 2000 рублёў.


Аператыўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што крадзяжы здзейсніў 19-гадовы раней не судзімы, працуючы ў адным з будаўнічых прадпрыемстваў горада, мясцовы жыхар. Малады чалавек выбіраў дамы ў прыватным сектары, якія будуюцца, адкуль у далейшым выкрадаў будаўнічыя інструменты.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, чужую маёмасць малады чалавек прадаў і набыў за атрыманыя сродкі аўтамабіль. Па іроніі лёсу мужчына не паклапаціўся аб набыцці паліва і вярнуўся за ім у прыватны сектар, у хлеў, дзе прыкмеціў каністру бензіну, там і быў затрыманы. Выкрадзенае канфіскавана.

Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням падазраванага. Цяпер устанаўліваецца яго датычнасць да іншых злачынстваў на тэрыторыі раёна.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.