Вы тут

З удзелам кожнага


Сенатар Васіль МАРКЕВІЧ узначальвае адкрытае акцыянернае таварыства «Птушкафабрыка «Дружба». Прадпрыемства зараз — найбуйнейшы ў Беларусі вытворца мяса птушкі і прадукцыі з яго. На прадпрыемствах-складніках і філіялах гіганта працуе зараз 3708 чалавек. На тэрыторыі гаспадаркі знаходзіцца 62 населеныя пункты.


Фактычна кожны дзень кіраўнік і сенатар сустракаецца з калектывам аднаго з падраздзяленняў, а таксама насельніцтвам адной з вёсак. Апошнім часам такія сустрэчы праходзілі ў вёсках Карчова, Застарынне, Сеўрукі, Прыазёрная. Адно з галоўных пытанняў сустрэч-гутарак — удзел у найважнейшай электаральнай кампаніі — рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Як заўважыў памочнік члена Савета Рэспублікі Дзяніс Дамарад, людзі найбольш задаюць пытанняў па змесце дапаўненняў і змяненняў Канстытуцыі, але абавязкова размова заходзіць пра грамадзянскі абавязак кожнага. Апошні заключаецца ў тым, каб прыйсці і сваім голасам абазначыць змест будучага Асноўнага Закона, па якім нам жыць у найбліжэйшай будучыні.

— На гэтым тыдні праводзіў прыём грамадзян, — сказаў карэспандэнту сенатар Васіль Маркевіч. — Тры пытанні датычылі розных аспектаў работы ўстаноў аховы здароўя. З наведвальнікамі мы гаварылі таксама пра дапаўненне да артыкула 45 пра адказнасць кожнага грамадзяніна за захаванне ўласнага здароўя. Гэта насамрэч вялікая шматгранная праблема, якая падразумявае выхаванне, узровень культуры і свядомасці чалавека. І калі мы запісваем гэта ў Канстытуцыю, то задаём пэўны стымул грамадству. А канчаткова запісаць можна толькі галасаваннем, удзелам кожнага. На тым мы і сышліся з удзельнікамі прыёму.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.