Вы тут

«Прадукцыя на экспарт будзе пастаўляцца не насуперак унутранаму рынку»


Беларуская сельгаспрадукцыя на экспарт будзе пастаўляцца не насуперак унутранаму рынку. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло на VІ Міжнародным форуме «Беларусь мясная».


«Галоўная задача перапрацоўчай галіны і Міністэрства сельскай гаспадаркі — накарміць сваіх грамадзян, а лішак прадукцыі мы будзем прадаваць на знешнім рынку. Таму экспарт будзе праводзіцца не насуперак унутранаму рынку, — заявіў міністр. — На аднаго чалавека мы вырабляем 137 кг мяса за год — гэта практычна 135 працэнтаў ад унутранага спажывання, гэта значыць 35 працэнтаў мы можам лёгка экспартаваць. Сёння мы экспартуем прадукцыі больш як на $1 млрд. І чым больш мы будзем вырабляць мяса птушкі, свініны і ялавічыны, тым больш будуць расці гэтыя лічбы».

Ігар Брыло таксама адзначыў, што беларуская мясная прадукцыя прадстаўлена больш як у 100 краінах, кожны год гэты спіс папаўняецца, але асноўная доля экспарту ўсё ж прыпадае на Расійскую Федэрацыю.

«Для нашых вытворцаў адкрываюцца тыя нішы, якія не запатрабаваны ў Расіі. Калі мы іх выкарыстоўваем, то ў бліжэйшыя 5-7 гадоў зможам працаваць на павелічэнне вытворчасці, не баючыся, што наша прадукцыя можа заляжацца на складах», — падкрэсліў міністр.

Паводле слоў міністра, Беларусь была і застаецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай, таму любое павышэнне цэн на той ці іншы від прадукту дастаткова балючае. Нягледзячы на тое, што цэны на ўвазную сыравіну і кампаненты для вытворчасці мясных і малочных прадуктаў даражэюць, перапрацоўчым прадпрыемствам быў дадзены пасыл адшукваць унутраныя рэзервы. «Падняць цэны лягчэй за ўсё, але трэба думаць і аб нашым пакупніку. Таму калі цана і будзе павышацца, то гэта будзе абгрунтавана. На сённяшні дзень у нас закладзена 1-2 % на механізм павышэння цэн штомесяц», — сказаў Ігар Брыло.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.