Вы тут

Наталля Качанава наведала ветэрана ВАВ Івана Васілевіча Сядова


У шэрагі Савецкай арміі Іван Васільевіч быў прызваны ў 1944 годзе з горада Чыты. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, залатым медалём Кітайскай Народнай Рэспублікі «За перамогу над Японіяй».


Ветэран ужо 70 гадоў жыве разам са сваёй жонкай Верай Кузьмінічнай, інвалідам 3 групы. Іх адзіны сын загінуў пры аварыі на Байкануры. Ад сацыяльных паслуг ветэран адмаўляецца і аддае перавагу ўсё рабіць сам.

«Мы ганарымся вамі. Вашы прыклады — аснова, падмурак патрыятычнага стаўлення да сваёй краіны. Нам вельмі радасна, што сёння з намі людзі, якія на свае вочы бачылі ўсё гэта, адваявалі мір і свабоду. Паглядзіце, як зараз спрабуюць сказіць, перакроіць факты. Таму так важна, што вы сёння з намі. Сустракаецеся са школьнікамі, — адзначыла Наталля Качанава. — Чым далей жыву — тым гэта свята 9 Мая — балюча ў мяне ў душы. Моладзь павінна гэта ўсё ведаць. Адна справа, калі гэта ў кнізе напісана, а іншая справа, калі расказваюць ветэраны. У вас апаленая вайной маладосць. Не было ў вас маладосці практычна».

Іван Васільевіч расказаў, што кожны год прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах 9 Мая. І сёлета таксама абавязкова ўскладзе кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.