Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў гандлёвай галіны з прафесіянальным святам


Работнікаў і ветэранаў гандлёвай галіны з прафесіянальным святам павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.


«У гэтай важнай сферы сёння працуе больш як 630 тысяч чалавек — кампетэнтных, добрасумленных і адказных прафесіяналаў, якія не толькі захоўваюць традыцыі, закладзеныя ветэранамі, але і пастаянна імкнуцца да новых высокіх стандартаў, прапаноўваючы жыхарам і гасцям краіны ўсё больш тавараў і паслуг», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галіна гандлю паступова развіваецца: з'яўляюцца новыя гандлёвыя аб'екты і рабочыя месцы, расце яе ўклад у ВУП і напаўненне бюджэту.

«Перакананы, выбраны курс на павелічэнне долі айчынных тавараў і імпартазамяшчэнне, павышэнне якасці абслугоўвання і ўкараненне сучасных лічбавых тэхналогій, развіццё гандлю ў вёсцы і ўдзел у сацыяльных праектах дапаможа вам і ў далейшым заставацца адным з драйвераў айчыннай эканомікі. Няхай шчырая падзяка пакупнікоў заўсёды будзе залогам вашага выдатнага настрою», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам гандлёвай галіны моцнага здароўя, высокіх абаротаў і добрых продажаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.