Вы тут

Казярогам — асцярожнасці, дзевам — працавітасці. Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Прыліў энергіі ў пачатку тыдня вас проста акрыліць, шмат што атрымаецца, калі правільна размеркаваць сілы. Чацвер пагражае аказацца дастаткова неадназначным, верагодныя інтрыгі, магчыма распаўсюджванне плётак. Інфармацыю неабходна пераправяраць. А вось пятніца добрая для пачатку спраў, як вялікіх і важных, так і нязначных. На выхадныя варта прызначыць спатканне ці адправіцца хаця б у кароткачасовае падарожжа.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні дзяліцеся сваім вопытам і ведамі, вяртайце даўгі і завяршайце праекты. Ва ўсіх справах праяўляйце абачлівасць, засяродзьцеся на галоўным і не марнуйце сілы на рашэнне другарадных праблем. Вы зможаце ў поўнай меры задзейнічаць усе сувязі, але неабходна настойлівасць для пераадолення цяжкасцяў. Цяпер не варта спрачацца з начальствам, пачакайце, многія патрабаванні самі адпадуць. Вашы старанні на працы прынясуць вялікую аддачу, а ініцыятыва не застанецца незаўважанай. У выхадныя ў вас з'явіцца шанц выправіць памылкі, дапушчаныя ў адносінах з блізкімі.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні пажадана скараціць аб'ём работы. Прысвяціце больш часу адпачынку. І атрымаецца адчуць унутраную гармонію і жаданне жыць, тварыць, кахаць. Тым больш што і знешнія акалічнасці складуцца на вашу карысць. Любімы чалавек парадуе, сябры падтрымаюць.


РАК. Ініцыятыўнасць і сабранасць — вось якасці, якія вам проста неабходны, каб умець кіраваць сітуацыяй. У аўторак пажадана не шукаць шчылін, а дзейнічаць законнымі шляхамі. На гэтым тыдні вам трэба быць сабранымі і спакойнымі, нават калі вакол бушуюць буры. Гэта шлях да поспеху. У выхадныя блізкія людзі могуць чакаць ад вас прыняцця важнага рашэння, не расчароўвайце іх.


ЛЕЎ. Надышоў важны час, які дазваляе раскрыць сябе ў прафесійным плане, так што засяродзьцеся на працы, але не марнуйце сілы па дробязях. Стаўце перад сабой глабальныя задачы, пазбягайце канфліктаў. Здабыўшы душэўны супакой і забыўшыся пра недаверлівасць, вы станеце гаспадаром абставінаў.


ДЗЕВА. Паспрабуйце сабрацца з духам і скончыць зараз усе дакучлівыя справы. Дробныя непрыемнасці ў сям'і не варта прымаць блізка да сэрца. У пятніцу пазбягайце шумных кампаній, ад запрашэння на вечарынку лепш адмовіцца. У суботу з лёгкасцю справіцеся з любой складанай задачай, калі не будзеце адцягвацца па дробязях.


ШАЛІ. Добры час для паўнавартаснага адпачынку. Падарожжы прынясуць прыемныя ўражанні і новыя знаёмствы. Фартуна будзе да вас добразычлівая і дапаможа ў прасоўванні па кар'ернай лесвіцы, варта праявіць творчую ініцыятыву.


СКАРПІЁН. Можаце аказацца аб'ектам павышанай увагі, вас будуць з задавальненнем слухаць, ваш аўтарытэт узрасце. І гэта дазволіць атрымаць з сітуацыі максімум карысці. Але не імкніцеся падказваць людзям месца, дзе яны павінны знаходзіцца ў адпаведнасці з вашымі задумамі.


СТРАЛЕЦ. Нарэшце многія праблемы, якія мучалі вас, сыдуць. Панядзелак добры для спраў, якія можна хутка скончыць. У аўторак таксама непажадана пачынаць штосьці новае, але калі сітуацыя распарадзіцца па-свойму, не спытаўшы дазволу зорак, то асаблівую ўвагу надайце фінансаваму боку справы і правільнаму афармленню дакументаў. Выхадныя варта правесці ў рамантычнай абстаноўцы.


КАЗЯРОГ. Давярай, але правярай — вось адна з галоўных задач тыдня. Вы зможаце дасягнуць амаль любых вяршынь, але толькі пры крытычным стаўленні да сябе і да навакольных. Не паддавайцеся на падман і правакацыі, на працы могуць узнікнуць раптоўныя праблемы. На чацвер заплануйце канструктыўную размову з начальствам, раскажыце яму пра свае ідэі. Выхадныя, падобна, будуць на рэдкасць напружаныя, паспрабуйце ўсё ж пазбегнуць стрэсаў.


ВАДАЛІЎ. Надышоў час вызначыцца, якія з вашых дзелавых кантактаў перспектыўныя, а якія — не. Добры час для пошуку новай працы. Будзьце больш настойлівыя, тады поспех вам усміхнецца, і зможаце рэалізаваць даўнія ідэі. Спрыяльна ўсё, што садзейнічае вашаму асабістаму развіццю: адукацыя, паездкі, публічныя выступленні. Суботу прысвяціце адпачынку ў коле сям'і, а нядзеля — удалы дзень для падарожжаў.


РЫБЫ. На гэтым тыдні давядзецца змагацца за месца пад сонцам. Вам будзе неабходна даказваць, што вы здольныя пераадольваць любыя цяжкасці. Паспрабуйце не раздражняцца і трымаць эмоцыі пад кантролем, інакш вялікая рызыка з-за дробязі разбурыць шматабяцальныя сувязі. У канцы тыдня вас могуць справакаваць на высвятленне адносін, імкніцеся не ўступаць у канфлікты, тым больш з блізкімі людзьмі, інакш рызыкуеце з імі надоўга пасварыцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.