Вы тут

Белгідрамет: Для кукурузы, бульбы і караняплодаў добры запас вільгаці ў глебе


Пад кукурузай, бульбай і караняплодамі захоўваюцца добрыя запасы прадукцыйнай вільгаці, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Па выніках інструментальнага вызначэння вільгаці глебы, на большасці плошчаў пад кукурузай, бульбай і караняплодамі запасы прадукцыйнай вільгаці былі добрыя і здавальняючыя. На паўночным захадзе Віцебскай вобласці, дзе ападкаў выпала шмат, захоўвалася пераўвільгатненне, у той жа час у шэрагу раёнаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей запасы прадукцыйнай вільгаці ў ворным гарызонце глебы заставаліся нізкія», — расказалі ў Белгідрамеце.

У бліжэйшы час кароткачасовыя дажджы будуць увільгатняць глебу, але нераўнамерна. Месцамі на поўдні краіны недахоп глебавай вільгаці можа захоўвацца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.