Вы тут

Электрыфікацыя падворка і ўчастак пад сенакос


Гэтыя і іншыя пытанні ўзнялі жыхары Гомельскай вобласці на прыёме грамадзян, які правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.


Фота: БелТА

Адразу некалькі тэм закрануў жыхар пасёлка Забіяка Гомельскага раёна, паведамляе БелТА. Першая — наконт вывазу смецця ад прыватнага падворка. Па даручэнні губернатара санітарная служба пракантралюе гэты і іншыя маршруты вывазу смецця ў Гомельскім раёне: графік, якасць працы.

Другая тэма ад заяўніка — электрыфікацыя ўчастка, выдзеленага яму пад асабістую падсобную гаспадарку. Арыенціровачны кошт пытання — 45 тысяч рублёў. «Запрасіце энергетыкаў і разбярыцеся, якія ёсць тэхнічныя магчымасці, якія шляхі вырашэння», — даручыў раённым уладам губернатар.

Вясковец плануе таксама разводзіць жывёлу, а для гэтага яму патрэбны ўчастак пад сенакос і выпас. Для асабістай гаспадаркі ўчасткі могуць выдзяляцца толькі ў межах населенага пункта і толькі на свабодных плошчах, патлумачылі заяўніку. Варыянты вырашэння пытання прапрацуюць адпаведныя службы.

З праблемай уводу дома ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі звярнулася да губернатара гамяльчанка. Па словах гараджанкі, калі будынак рэканструявалі, аказалася, што тэхумовамі было прапісана ўзяць трубы вадавода (ён на балансе магілёўскага водаканала) у футляр, каб у выпадку парыву не падмыла дом, аднак у праекце гэта не знайшло адлюстравання. Жанчына падкрэсліла: зафутлярванне — справа вельмі дарагая, ды і суседзі згоды на раскопкі шматметровага катлавана не дадуць.

«Праблема ёсць. Трэба чалавеку дапамагчы. Дэталёва прааналізуйце сітуацыю, паглядзіце, як яе аптымальна вырашыць», — арыентаваў адказных кіраўнік вобласці.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.