Кіраўнік рэгіёну падчас «прамой тэлефоннай лініі» прыняў звароты жыхароў вобласці. Па дапамогу да губернатара звярнуліся заяўнікі з рознымі хвалюючымі пытаннямі.
Так, жлабінчанка Алена Васільеўна, якая жыве ў прыватным доме, папрасіла паскорыць працэс выдалення дрэва, прызнанага аварыйным. Яно стварае небяспеку для яе жылля і выпадковых прахожых, пераканана жанчына.
Як запэўніў Іван Крупко, да канца тыдня ў сітуацыі разбяруцца спецыялісты.
— Пытанне вырашым у бліжэйшыя дні. На выхадных будзем працаваць на мемарыяле ў Чырвоным Беразе ў рамках абласнога суботніка, пад’едзем і паглядзім, — запэўніў кіраўнік рэгіёна.
Падчас «прамой лініі» ад імя ўсіх жыхароў стараста вёскі Новыя Лукі папрасіла разабрацца з хвалюючай дарожнай праблемай у іх населеным пункце.
— Жыву ў вёсцы практычна 53 гады, і ў нас толькі адна дарога асфальтаваная, па ёй ходзяць аўтобусы, — распавяла жанчына.
Яна патлумачыла, што ў вёсцы пражывае 700 чалавек. На многіх вуліцах «кіпіць жыццё» і добрая дарога вельмі важна для вяскоўцаў.
— Ваш зварот мы вывучым. Разгледзім сітуацыю і вызначым нагрузку на дарогі, — пераканаў Іван Крупко. Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што аб’ёмы будаўніцтва, рамонту дарог, вуліц у рэгіёне вызначаюцца штогод. Улічваецца стан таго ці іншага аб’екта, планаў работ, зваротаў грамадзян. На бягучы год план работ ужо зацверджаны.
Гэты і іншыя звароты жыхароў рэгіёну, агучаныя падчас «прамой лініі» губернатара ўзятыя на кантроль.
Хвалюючыя пытанні кіраўніку рэгіёна змаглі асабіста адрасаваць у Жлобіне і працаўнікі Беларускага металургічнага завода. Іван Крупко правёў сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».